Белоруская мова
1. Сацыяльная прырода мовы
Галоўнай дыфэрэнцыяльнай прыкметай чалавека сярод іншых відаў жывых істот – валоданне членапаздельнай мовай. Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы…
Мова – ўнікальнейшая з’ява. Яна адначасова з’ява ідэяльная і матэрыальная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб’ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.
З дапамогай мовы чалавек мае доступ да ўсіх незапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Люді здавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых рабіць што-небудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай форме).
У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як біялягічную з’яву (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.), другія – як псіхічную. Але зафіксаваны выпадкі, калі навароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з’яўляецца патрэба ў ей. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасяглі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачынае размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзен жыцця.
2. Гіпотэзы паходжання мовы
Пытанне аб паходжання мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства існуе ўсяго каля 5000 гадоў, а дзесяткі тысяч гадоў мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма.
У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падходы:
1) мова з’явілася натуральным шляхам;
2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай.
На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднясцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай – і пабудована на міфолага-рэлігійных уяўленнях з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак, які ўдзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавецтва. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям дзольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў.
У канцы ХХ ст. лагасічная гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне ў сувязі з адкрыццем структурнага ізамарфізму слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, аб’ектаў мікра- і макрасвету.
З часоў Старажытнай Грэцыі бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХVІІІ – ХVХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў і г.д. Напрыклад: кі-гік – кігікаць, туп-туп-туп – тупаць, га-га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Але такіх слоў няшмат.
Таксама з антычнай філасофіі дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыцце самога чалавека. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.
У ХVІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамацкай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХVІІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Руссо, у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізованнага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для адносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала калектыўнай згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні.
У ХІХ ст. французкім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў.
У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) теорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ей, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіцце пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццем грамацтва, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.
3. Функцыі мовы
Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам “мова” можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі і мова тэатра і г.д.
Мова ў жыцці чалавека і грамацства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная, г.зн. мова з'яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагінтыўная, або пазнавальная. Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамацкай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць, паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфіксаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.
3 пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы, якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з'явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і г.д. Часам вельмі легка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г.зн. які ідзе пасля нядзелі. Аднак паходжанне большасці слоў беларускай мовы зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць.
Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фактычную, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.
Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называецца эмацыянальнай. Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.
Паколькі словы з'яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць, вклікаць у яго шмат эмоцый. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнаці, вобразнасці маўлення.
Адной з важных функцый мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае як сімвал нацыі. Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.
4. Мова і культура
У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваей роднай мовы, бо, з‘яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Прадметы і з'явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб'екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.
Напрыклад, прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з'яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывеліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў.
Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры народа, з'яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ні воднай выпадковай народнай назвы: яна заўседы вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека.
Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Напрыклад, сквапны рускі “за копейку удавится”, а беларус “за рубель жабу ў Вільню пагоніць”; у беларусаў многа – гэта “сабакі не ліжуць”; у рускіх – “куры не клюют”. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі “іn sіlvаm lіgnа fеrrе” (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак есць прыказка: “У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх “Ехать в Тулу со своим самоваром”, у французаў – “Роtеr dе І’еаu а lа mеr” (Насіць ваду ў мора) і г.д.
Такім чынам, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянаяьна-культурная спіцыфіка.
У любой мове есць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб'ем іх значэння ў слоўніку, набылі дадатковае культуралагчнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывельнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з'яўляюцца бусел і зубр, васілек і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі.
Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства.
Такім чынам, у назвах прадметаў, з'яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.
5. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце
Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ – VІІ стст. н. э. Славяне рухаліся з Паўдневага Захаду на Поўнач і Ўсход. Спрадвеку на тэрыторыі ўсходняй Еўропы жылі балцкія і ўгра-фінскія плямены. Але гэта былі рэдкія пасяленні, таму асіміляція, аславянванне мясцовых плямен ішло без асаблівых перашкод. 3 часу прыходу славян на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіцце.
Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці (Полацкае і Турава-Пінскае княствы). Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр крывічоў – Полацк. У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і становіцца адным з наймагутнейшых палітычных і культурных цэнтраў ва ўсходняй Еўропе.
Прыкладна ў гэты час умацоўвае свае пазіцыі і другі цэнтр усходніх славян – Кіеў.
У канцы Х ст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам пісьменнасць (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Менавіта гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду у мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў,
Але палітычную і эканамічную стабільнасць паміж часткамі ў феадальных дзяржавах усходіх славян падрывалі міжусобныя войны князеў. У такіх умовах усе большую ролю набываюць мясцовыя дыялекты. Вучоныя мяркуюць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, рускіх, украінскіх земляў мелі к ХІІІ ст. столькі адметнага, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах.
У складзе Вялікага княства Літоўскага ў ХІV – ХVІ стст. сфарміавалася беларуская народнасць і яе мова (вучоныя называюць яе “старабеларуская”). У той час яна называлася “простая”, ці “руская”, тэрмін “беларуская” узнік пазней. Яна складвалася, сінтэзуючы пісьмовую спадчыну старажытнай усходнеславянскай мовы і жывыя гаворкі былых пляменаў – дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў.
Літаратурная мова Вялікага княства Літоўскага склалася на аснове паўночна-заходніх беларускіх гаворак. Яна была афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку ХVІ ст. з'явіліся друкаваныя кнігі.
Аднак пасля аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую і паступова пачалося апалячвавнне і акаталічванне беларусаў. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя дакументы трэба было толькі па-польску. Паступова беларуская мова выцясняецца і з іншых жанраў тагачаснай літаратуры і беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.
У канцы ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перастала існаваць і беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнет беларускага народа не зменшыўся, а ў афіцыяльны ўжытак цяпер пачала выкарыстоўвацца толькі руская мова.
Менавіта ў час нацыянальнага заняпаду у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Пачынаецца беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы расцянуўся больш чым на стагоддзе.
Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы былі 20-я гады ХХ ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларуазацыі і беларускай мова набыла статус дзяржаўнай.
Але ў 1938 г., выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. І з гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Беларуская мова выцясняецца і з іншых сфер зносен.
У аношні час ствараюцца ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы. Законам прадугледжана сістэма мер, якія павінны забяспечыць выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх сферах культурнага, грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі.
6. Формы беларускай нацыянальнай мовы
Функцыянальныя слылі літаратурнай мовы
Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.
Дыялектная мова – гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі. На сучасным этапе дыялекты не развіваюцца, а паступова разбураюцца. Перавага аддаецца вышэйшай форме нацыянальнай мовы – літаратурнай мове.
Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.
Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі, на аснове свайго падабенства аб'ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову. Можна выздяліць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднева-заходні. Сярэднябеларускія гаврокі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднева-заходняга дыялектаў, маюць свае асаблівасці, іх можна выдзяліць у асобную междыялектычную групу. Таксама ў склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць яшчэ адасобленная група заходнееўрапейскіх, ці брэсцка-пінскіх гаворак.
Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнўтры іх адрозніваюцца таксама лексікай, словаўтварэннем. Аднак агульных элементаў ў іх значна больш, таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.
Тэрытарыяльныя дыялекты – гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.
Сацыяльны прагрэс разбураў вузкія рамкі феадальнай гаспадаркі. Пашыраўся капіталістычны рынак, людзі наладжвалі больш цесныя палітычныя, эканамічныя, культурныя сувязі, значыць – і моўныя кантакты паміж сабой. А гэта патрабавала ўніверсалізацыі сродку сувязі, вяло да паступовага фарміравання на базе асобных дыялектаў і гаворак адзінай нацыянайльнай мовы.
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж сабой. Дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з землякамі, недапушчальнае ў афіцыйных зносінах. Каб пазбегнуць дыялектычных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.
Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.
Сення беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.
У залежнасці ад мэты выказвання і абставы маўлення гаворачая асоба набірае найбольш прыдатныя сродкі для выражэння сваей думкі. Адказ студэнта на экзамене, напрыклад, істотна эдрозніваецца ад яго размовы з сябрамі наборам моўных элементаў, характарам іх спалучэння, шырыней ахопу лексікі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн. наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем, характар моўных зносін залежыць ад разнавіднасці мовы – пісьмовай або вуснай. Вызначальная форма кіравання – пісьмовая або вусная – ўласціва і кожнаму з функцыянальных стыляў – такіх форм увасаблення мовы, якія абслугоўваюць пэўную сферу чалавечай дзейнасці і характарызуюцца своеасаблівым наборам моўных сродкаў. Да кніжных стыляў належаць навуковы, афіцыйна-справавы, публітыстычны і стыль мастацкай літаратуры, стылем вуснай мовы з'яўляецца гутарковы.
Найбольш тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення. Навуковы выклад дае інфармацыю аб фактах, якія існуюць аб'ектыўна, незалежна і адцягнена ад асобы аўтара, таму для яго характэрна лагічнасць і доказнасць, словы абстрактнага значэння і абагуленыя паняцці, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэвіятуры, пэўны парадак слоў у сказе, уставўыя канструкцыі і разгорнутыя сінтаксічныя структуры. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, таксама як і вобразныя сродкі, не ўжываецца.
Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў. Пісьмовы характар і дакументальнае ўвасабленне афіцыйна-справавых тэкстаў абумоўліваюць нязменнасць выпрацаваных і замацаваных у практыцы лексічных фармуліровак, застылы характар іх сінтаксічнага афармлення, якія іграюць канструктыўную ролю іменна ў межах гэтай разнавіднасці мовы, а для іншых стыляў не абавязковыя. Афіцыйна-справавы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў таксама высокай ступенню стандартызацыі, трафарэтнасці, аб'ектыўнасці выкладу і змястоўнай паўнатой. Эмацыянальна афарбаваная і пераасэнсаваная лексіка не ўжываецца.
Публітыстычны стыль – такая разнавіднасць мовы, якая выконвае функцыю ўздзеяння на чытача або слухача, яна здольная ўплываць на яго перакананні і паводзны. Сярод адметных рыс можна назваць папулярнасць, вобразнасць, грамадзянскасць, наяўнасць сродкаў станоўчай або адмоўнай экспрэсіі. Аснову гэтага стылю складае грамадска-палітычная лексіка, эмацыянальна-ацэначныя словы і фразеалагізмы, вобразныя параўнанні і экспрэсіўна-звязаныя спалучэнні слоў. Разам з тым для яго характэрна дакументальная дакладнасць інфармацыі, некаторая афіцыйнасць.
Мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры, не валодае сваей характэрнай лексічнай сістэмай, як іншыя стылі, і гэта акалічнасць дае падставы некаторым вучоным разглядаць яго як больш складаную і неаднародную з'яву, што выходзіць за межы функцыянальных стыляў мовы. Мастацкі стыль увасабляецца ў творах мастацкай літаратуры, пісьменнік не абмежаваны ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў у імя дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт. Таму усе адзінкі іншых функцыянальных стыляў пісьмовай і вуснай разнавіднасцей мовы прыдатны для мастацкага стылю, які не падпадае нарматыўным ацэнкам.
Гутарковы стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовах форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.
белоруская мова культура вымаўлення
7. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
Каб трывала авалодаць арфаэпічнымі нормамі, трэба не толькі ўмець дакладна вымаўляць гукі, з якіх складаецца слова, але і ведаць, чаму і які гук павінен быць вымаўлены ў кожным канкрэтным выпадку. Звычайна наяўнасць тых ці іншых гукаў у словах абумоўлена гістарычнай моўнай традыцыяй, але ў адных выпадках нічога, акрамя традыцыі, нельга назваць, у другіх жа выпадках існуюць пэўныя заканамернасці ці правілы з'яўлення ў слове менавіта гэтага, а не якога-небудзь іншага гука. Так, напрыклад, вымаўленне ў слове віда зычных (в), (д), націскнога (а) не рэгулюецца спецыяльнымі правіламі, а вось наяўнасць ненаціскнога (а) можна растлумачыць: ен з'яўляецца ў першым пераднаціскным складзе ў выніку чаргавання з націскным (о) (параўн.: воды).
Канкрэтныя правілы літаратурнага вымаўлення шматлікія, але іх можна звесці ў некалькі груп:
1) правілы вымаўлення некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў моцных пазіцый;
2) правілы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў (вымаўленне гукаў слабых пазіцый);
3) правілы вымаўлення запазычаных слоў.
Да групы правіл, якія вызначаюцца пераважна моўнай традыцыяй, можна аднесці:
а) заўседы цвердае вымаўленне гукаў (р) (рабіна, рака, цяпер) і (ж), (ш), (дж), (ч) (чалавек, ноч, шэры, сяджу);
б) вымаўленне фрыкатыўнага, працяжнага гука (г) (голад, гутарка, праграма), толькі ў нешматлікіх даўніх запазычаных з польскай і нямецкай моў вымаўляецца выбухны (гонта, швагер, гестка, ганак і інш.);
в) вымаўленне як аднаго гука афрыкат (дж), (дз’), (дз) (ураджай, дзень, дзынкаць), вымаўленне афрыкат як двух асобных гукаў (д) і (ж), (д) і (з’) (урад-жай, д-зед), а таксама вымаўленне (дз’) як мяккага (д’) – парушэнне арфаэпічнай нормы;
г) цвердае вымаўленне афрыкаты (ц) (крыніца, цана, цэгла) і мяккае вымаўленне афрыкаты (ц’) на месцы мяккага (т’) (цень, цемны), а таксама на месцы (т) цвердага ў выніку яго чаргавання з (ц’) (хата – ў хаце, брат – браце);
д) вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых (з') і (с') (сеяць, зелкі, змена).
Правілы другой групы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў, складаюць аснову сучаснай беларускай арфаэпіі. Гэтыя правілы з'яўляюцца практычным, нарматыўным адлюстраваннем пазіцыйных змен, разгледжаных у фанетыцы (такіх, напрыклад, як асімілятыўныя змены зычных, аканне і інш.). Разгледзім іх асобна для зычных і галосных.
Вымаўленне зычнага залежыць ад таго, у суседстве з якімі зычнымі ен знаходзіцца, а таксама ад пазіцыі ў слове: канец слова ці сярэдзіна.
1. Звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: хле(п), ле(х)ка; а глухія перад звонкімі – як звонкія: лі(дж)ба (лічба), про(з')ба (просьба).
У звязанай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад санорнымі, і галоснымі: са(т) у квецені, сне(х) растаў. Аднак гэтаму правілу не падпарадкоўваюцца прыназоўнікі на звонкая зычныя: яны аглушаюцца толькі перад глухімі: а(т) пены, (с) просьбай, але: а(д) яго, 6е(з) віны.
Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца, пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (параўн.: жы(дз') добра, не гор(ж) за іншых – хуткі тэмп маўлення, жы(ц') добра, не гор(ш) за іншых – запаволены тэмп маўлення).
2. Зубныя зычныя перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца ў беларускай мове мякка (асімілятыўнае памякчэнне).
Зубныя (з) і (с) вымаўляюцца мякка перад мяккімі губнымі і зубнымі зычнымі: (с’л’)іва. Толькі ў некаторых выпадках не ў пачатку слова яны застаюцца цвердымі перад губнымі (в’) і(м’): у назве, аб прызме. Ніколі не змягчаюцца (з) і (с) перад мяккімі заднеязычнымі (г’), (к’), (х’): скінуць, схіліць, згніць. Перад губным (ф’) у запазычаных словах дапускаюцца варыянты – цвердае і мяккае вымаўленне: сфера і (с’)фера.
Зубныя (н) і (л) вымаўляюцца мякка перад зубнымі (дз’), (ц’), (н’), (j): на фро(н’ц’)е, малі(н’)ік, ка(н’j)ак. Зычны (л) заўседы мяккі перад спалучэннем ск: сельскі. У словах з трохгукавым спалучэннем зычных гук (н) не змякчаецца: дранцвець. Перад зубнымі (с’), (з’), (л’) гук (н) у большасці выпадкаў не змякчаецца: гартэ(н'з')ія.
Зубныя (д) і (т) перад мяккімі губнымі (в’) і (м’) вымаўляюцца як мяккія (дз') і (ц’): (дз’в’)еры. Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: падвязаць, а таксама ў форме давальнага і меснага склонаў назоўнікаў на -тве: клятве.
На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе слова канчаецца на цверды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэння не адбываецца: лес зімой. У службовых словах канцавыя зычныя (з’) і (с’) змякчаюцца: (з’) лесу. Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз: цераз лес, праз цябе.
3. Губныя зычныя (б), (п), (м), (ф), перад мяккімі зычнымі не змякчаюцца. Цверда вымаўляюцца яны і ў канцы слоў: ся(мjа).
4. Губна-зубны гук (в) вымаўляецца перад галоснымі: гала(в)а. Пасля галоснага перад зычнымі і пасля галоснага ў канцы слова ен змяняецца губна-зубным гукам (ў): гало(ў)ка.
5. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: (ш)ытак; шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на до(с)цы. Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гукі ж і ш могуць не прыпадабняцца да свісцячых.
На стыку слоў шыпячыя гукі змяняюцца толькі па глухасці – звонкасці: не гор(ж). Свісцячыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца нязменна: лес шумеў, а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя: (б’аш) шуму.
6. Зычныя (д) і (т) перад афрыкатамі (ч) і (ц) вымаўляюцца адпаведна як (ч) або (ц): ле(ч)ык, у ло(ц)ы. Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як (ск) або (цк): каўка(ск')і, грама(цк')і.
7. Беларускай мове ўласцівы падоўжаныя зычныя. Падоўжана вымаўляюцца паміж галоснымі шыпячыя (ж), (ч), (ш) і мяккія зубныя (з’), (с’), |дз’), (ц’), (л’), (н’): збо(ж)а, узвы(ш)а. Вымаўленне ў такіх выпадках аднаго гука ці спалучэнне зычнага з (j) (напрыклад, жыце ці жыцье) – парушэнне літаратурнай мовы.
У запазычаных словах вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цвердасці – мяккасці зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца “дзеканню” і “цеканню”, г. зн. зычныя (д) і (т) не змякчаюцца перад галоснымі (э), (і): дэкан, апладысменты. Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ер-, -(ей)ск-, -(е)ец: каранцін, апладзіраваць.
Іншыя зычныя перад галоснымі (э), (і) у запазычанай лексіцы, як і ў словах спрадвечна беларускіх, вымаўляюцца ў асноўным мякка: вектар. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях вымаўляюцца ў гэтай пазіцыі цвердыя зычныя: бэлька, бэз.
Вымаўленне галосных залежыць ад націску і суседніх гукаў.
Пад націскам (у моцнай пазіцыі) усе галосныя маюць найбольш выразнае гучанне: праца, добры. Націскны галосны (і) пасля галоснага, апострафа і мяккага знака, а таксама ў пачатку слова вымаўляецца ў спалучэнні з (jі): кра(jі)на.
У ненаціскных (слабых) пазіцыях галосныя гучаць карацей за націскныя. Некаторыя з іх змяняюць сваю якасць. Але адметнасць беларускай арфаэпіі, у тым, што і ненаціскныя галосныя вымаўляюцца даволі выразна: падзяка.
Галосныя (э), (о), (а), калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвердых зычных (ва ўсіх перад- і паслянаціскных складах) як выразны гук (а), толькі крыху карацейшы за націскны (аканне на пісьме абазначаецца літарай а): цана, двары. Словы з націскным складамі ро, ло, рэ не падпарадкоўваюцца аканню. Не пад націскам (о), (э) замяняюцца гукам (ы): глотка – глыток.
Пасля мяккіх зычных галосныя (э), (о), (а) вымаўляюцца як (а) толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): вядро, святло. Галосныя (а) у гэтай пазіцыі даволі выразны, яго нельга вымаўляць як (э) або (і) (“ікаючае” вымаўленне характэрна для рускай мовы: (в'и)сна. Ва ўсіх іных ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук (э) або (э), набліжаны да (а): (в'э)рабей. На месцы спрадвечнага (а) і ў ненаціскных складах вымаўляецца выразны гук (а): су(в’а)зь.
У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў (э) або (эа): (дз’э)вяты і (дз’эа)вяты (але на пісьме – літара е).
Часціна не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, (а) вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: (н’а)ведаў, але (н’э) дазволіў (аднак на пісьме – е).
Галосныя (і), (ы), (у) не пад націскам захоўваюць савю асноўную якасць: пытанне. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, ненаціскны (і) (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака вымаўляецца ў спалучэнні з (j) як (jі): у выра(jі).
У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест (і) можа вымаўляцца (j) а6о (jі): да (j)вана (да Йвана). гэта датычыць і злучніка і: пасля галоснага ен можа вымаўляцца як (й): сястра (j) брат (сястра й брат). Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гук (і) у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца; да Івана, сястра і брат.
Пасля цвердых зычных (апрача (г), (к), (х)) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук (ы): пед(ы)нстытут.
Галосны (у) пасля галоснага перад зычным вымаўляецца як (ў): спеў. Замена (у) на (ў) адбываецца і ва ўласных назвах: на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання: ва (ў)ніверсітэце.
У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца не над націскам (э): эпоха, рэкорд. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях (э) замяніўся на (а): адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля (р)і (ц) вымаўляецца (ы): брызент.
Захоўваецца(э) у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль. Выключенне складаюць даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з (а): сяржант.
У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны (о): трыо.
Перад пачатковым (і) не развіваецца прыстаўны (j): імпарт, імперыя.
8. Тэрміналагічная лексіка
Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца.
Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця.
Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.
Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.
Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі.
Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.
Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін.
Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.
Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу.
Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя.
Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна).
Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на
Категории:
- Астрономии
- Банковскому делу
- ОБЖ
- Биологии
- Бухучету и аудиту
- Военному делу
- Географии
- Праву
- Гражданскому праву
- Иностранным языкам
- Истории
- Коммуникации и связи
- Информатике
- Культурологии
- Литературе
- Маркетингу
- Математике
- Медицине
- Международным отношениям
- Менеджменту
- Педагогике
- Политологии
- Психологии
- Радиоэлектронике
- Религии и мифологии
- Сельскому хозяйству
- Социологии
- Строительству
- Технике
- Транспорту
- Туризму
- Физике
- Физкультуре
- Философии
- Химии
- Экологии
- Экономике
- Кулинарии
Подобное:
- Изучение анафорических выражений
Данный дипломный проект и проводимое в нем исследование посвящено анафорическим выражениям, анафорическим связям в тексте. Необходим
- Имя прилагательное как часть речи
Русский язык – один из самых богатых и развитых языков мира. Это язык великого русского народа, носителя и творца замечательных духовн
- Инфинитив и его синтаксические функции в русском языке
Тема предлагаемой курсовой работы - «Инфинитив и его синтаксическая функция в простом предложении». Выбор данной тематики обусловлен,
- Сanada and Australia in Focus
Сanada and Australiain FocusНавчальний посібникіз країнознавстваНавчальний посібник „Сanada and Australia in Focus” вміщує короткі відомості про Канаду й
- Коммуникативно-прагматические характеристики ретрактивных речевых актов в английском диалоге
ретрактивный речевой акт лингвистическийНастоящая работа посвящена рассмотрению коммуникативно-прагматических характеристик ретра
- Культура русской речи. Употребление в речи единиц различных языковых уровней
«Владение богатствами русского языка – важный показатель культурного уровня любого человека, независимо от его специальности. Уметь
- Лексические трансформации при переводе поэзии с латышского языка на русский на примере стихов И. Гайле "Плакать нельзя смеяться"
Темой своей курсовой автор выбрала поэтический перевод с латышского на русский язык на примере стихов Инги Гайле. При выборе темы авто