Аўтакефальны Сабор Беларускай Праваслаўнай Царквы
Аўтакефальны Сабор Беларускай Праваслаўнай Царквы
Пасьля вывазу мітрапаліта Панцялеймана ў Ляды, царкоўнымі справамі пачаў кіраваць ягоны заступнік арх. Філафей. Беларускі актыў спадзяваўся цяпер хуткага правядзеньня аўтакефаліі і беларусізацыі царквы. Але, калі не рабіліся ніякія захады ў азначаных справах, то, па некаторым часе, за сутэстыяй беларускага актыву, была склікана ў мітрапалітальным доме нарада. Апрача ўспамінаных раней беларускіх актывістых, арх. Філафей запрасіў на нараду асоб з прорасейскай арыентацыей, супраціўных беларусізацыі і аўтакефаліі царквы на Беларусі, як: прат. Віталі Багаткевіч, інж. Аўген Малевіч і інш. На гэтай нарадзе бальшыня высоўвала патрэбу праводжаньня беларусізацыі і аўтакефаліі Беларускай Царквы. Супроцьставячыся гэтаму выступалі запрошаныя арх. Філафеям русафілы. Сам арх. Філафей заняў становішча захаваньня існуючага стану ў царкве, бо, як ён гаварыў, маюцца розныя і процілежныя погляды, таму належыць лепш запазнацца з цэласьцяй спраў і не сьпяшацца са зьменамі ў царкоўным жыцьці.
Справы беларусізацыі і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы ўздымаліся на паседжаньнях Цэнтральнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы, да якой належыў і арх. Філафей. Аднак, арх. Філафей заўсёды даваў вымінаючыя адказы, адкладваючы на пазьней пытаньні царквы, а часамі – проста апушчаў паседжаньні рады, калі царкоўныя пытаньні ўспомненага вышэй характару ўзьнікалі на нарадах БНС.
Пераканаўшыся ў лявіраваньні арх. Філафея па аснаўных справах Беларускай Царквы. беларускія актывістыя пачалі дзеіць больш настойліва. У хуткім часе імі былі пададзеныя арх. Філафею два мэмарандумы. У першым з іх прапанавалася назначэньне сьвятароў беларусаў сябрамі Менскай Духоўнай Кансысторыі і замена русафільскай часткі менскага духавенства на ведамых беларускіх сьвятароў, прозьвішчы якіх былі пададзеныя ў мэмарандуме.
У другім мэмарандуме высоўваліся наступныя пастуляты: 1) аформіць мітрапалітальную раду; 2) неадкладна камандыраваць япіскапаў на епархіі: Сеўбу ў Смаленск, а Навіцкага ў Магілеў; 3) высьвяціць архірэя для Полацкай епархіі; 4) арганізаваць духоўныя кансысторыі пры архірэях – па 3 сьвятары беларусы; 5) правесьці рэгістрацыю ўсіх благачынных па мітраполіі да 10 ліпеня, з мэтай перамяшчэньня іх, звальняючы расейцаў і прызначаючы беларусаў; 6) арганізаваць пры архірэях рады з асобаў духоўных і сьвецкіх, нацыянальна сьведамых беларусаў; 7) у кожнай епархіі арганізаваць пастырскія курсы для падрыхтоўкі кандыдатаў беларусаў у сьвятары; 8) камандыраваць духавенства з заходніх абшараў Беларусі на ўсходнія і арганізаваць благачыньні на ўсходзе; 9) вызначыць камісыю для перагляду і магчымай перапрацоўкі статуту, запрапанаванага Гэнэральнаму Камісару Беларусі; 10) вызначыць камісыю для перагляду гаспадарчай справы мітраполіі; 11) вызначыць рэдакцыю для духоўнага воргану і выдаваць яго месячна.
Арх. Філафей уважаў сваё становішча пэўным у нямецкіх уладаў. Ён пашоў па лініі задаваленьня дробных спраў, абмінаючы асноўныя пытаньні парушаныя ў мэмарандумах, як: беларусізацыя і афармленьне аўтакефаліі Беларускай Царквы. Ён прызначыў сьв. М. Лапіцкага сябрам менскай кансысторыі і настаяцелям чыгуначнай царквы ў Менску; сьв. Н. П, з вышэйшай багаслоўскай асьветай, ён звольніў з настаяцельства чыгуначнай царквой, абяцаючы назначыць яго настаяцелям прыходу на правінцыі, калі будзе вольны прыход, а тым часам пакінуў зусім бяз прыходу і бяз прызначэньня. Гэта былі шыканы сьв. П. за тое, што ён найболып настойліва са сьвятароў дамагаўся зьменаў у царкоўным жыцьці. На рэшту дамаганьняў арх. Філафей адказаў, што ён іх выканаць ня можа, бо яны належуць да кампэтэнцыі мітрапаліта, а ён не зьяўляецца мітрапалітам. Аднак, такая аргумэнтацыя не пераконывала актыву, бо згодна дэкрэту мітр. Панцялеймана арх. Філафей выконываў абовязкі мітрапаліта ў іх поўным абсягу, як заступнік. Ад гэтай пары было ясным, што папярэдняя барацьба паміж арх. Філафеям і мітр. Панцялейманам, збо-ку першага, мела асабісты амбіцыйны характар – асягнуць кіраўнічае становішча ў царкве, а ня была вынікам нацыянальнай ідэолёгіі. Арх. Філафей абапіраўся на русафільскім духавенстве, як і мітр. Панцялейман. Па выезьдзе сьв. М. Лапіцкага з Менску, на яго мейсца зараз-жа быў прызначаны арх. Філафеям русафіл сьв. Віталі Багаткевіч. Сьв. В. Багаткевіч прыехаў у Менск і распачаў працу ў кансысторыі ды службу ў чыгуначнай царкве. Аднак, ён хутка зарыентаваўся аб настаўленьні і ўплывах на справы беларускага нацыянальнага актыву ў Менску і не захацеў тут заставацца. Па ягоным хуткім выезьдзе арх. Філафей прызначыў на тыя самыя становішчы сьв. М. Сеўбо, неактыўнага на грамадзкім грунце. Аднак, і гэты духаўнік не захацеў застацца на даўжэй у Менску.
Па непраўдзівых даносах з расейскіх крыніцаў сьв. Н. Пыск быў арыштаваны немцамі і пасаджаны ў Вялейскую турму, а па некаторым часе дэпартаваны праз СД у Асіпавічы, на Ўсходняй Беларусі, дзе прабываў пад сталым наглядам СД, без права выезду.
3 гутарак нацыянальнага актыву з яп. Апанасам вынікала, што япіскап Апанас абмінаў пытаньне шырокай беларусізацыі царквы, цьвердзячы, што ён прапаведуе пабеларуску, ды іншыя духаўнікі ўжываюць беларускую мову, а большага нічога зараз зрабіць нельга; адносна афармленьня аўтакефаліі яп. Апанас уважаў, што фактычна Беларуская Царква зараз існуе, як самастойная і гэтага хапае, а афармленьне аўтакефаліі належыць праводзіць па ўнармаваньні палітычнага палажэньня па сканчэньні вайны. Найважнейшым зьяўляецца ўтрымліваньне царквы ў поўнай згодзе з канонамі; а з бягучых спраў яп. Апанас уважаў за найважнейшую неабходнасьць – паварот мітр. Панцялеймана ў Менск для кіраўніцтва царквой. Праводжаньне расейскага напрамку ў Беларускай Царкве праз мітр. Панцялеймана – існуе толькі ўва уяўленьні нецаркоўных нацыяналістых, якія наагул не павінны ўмешвацца ў царкоўныя справы, цьвердзіў яп. Апанас.
22 чэрвеня 1942 г. была устаноўленая Гэнэральным Камісарам Беларусі інстытуцыя беларускіх мужоў даверу пры аддзелах Гэнэральнага Камісарыяту: культуры і палітыкі, асьветы і прапаганды, з галоўным мужам даверу пры Гэнэральным Камісары, якім быў прызначаны д-р Іван Ермачэнка.
Праграма дзейнасьці Беларускай Народнай Самапомачы была пашыраная і яна атрымала магчымасьць праводзіць працу палітычнага характэру. Акруговыя кіраўнікі БНС былі ўстаноўленыя дараднікамі пры акруговых камісарах. БНС атрымала магчымасьць агранізаваць Беларускую Самаахову – збройныя сілы для барацьбы з бальшавіцкімі бандамі на Беларусі.
Беларускі муж даверу пры аддзеле культуры і палітыкі меў у сваім абсягу і царкоўныя справы. Дзеля поўнай ігнарацыі ўладыкамі справы афармляньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы і немагчымасьць ўплынуць на іх па нутраной беларускай лініі, – муж даверу пры аддзеле культуры і палітыкі Гэнэральнага Камісарыяту, інж. I. Касяк. зрабіў па гэтаму пытаньню даклад кіраўніку палітычнага адзелу Юрдзе. На прозьбу Юрды гэты-ж муж даверу падрыхтаваў і даручыў яму плян правядзеньня аўтакефаліі згодна з канонамі праваслаўных цэркваў, шляхам усебеларускага праваслаўнага сабору, пры ўдзеле япіскапату і выбраных прадстаўнікоў ад духавенства і вернікаў ад існуючай царквы на ўсім абшары Беларусі; сабор меў прыняць адпаведную пастанову, статут царквы і звароты да Мацеры Царквы Беларускай у Канстантынопалі і да ўсіх праваслаўных самастойных цэркваў, з просьбай аб прызнаньні і прыняцьці Беларускай Царквы ў малітаўнае сужыцьцё. Па атрыманьні прыхільных адказаў мела адбыцца ўрачыстае абвешчаньне аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сабор мелі папярэдзіць працы прэдсаборнай камісыі, якая павінна падрыхтаваць асноўныя матар'ялы для сабору.
Юрда высунуў думку правядзеньня аўтакефаліі абмінаючы скліканьне Усебеларускага Сабору, шляхам пастановы япіскапаў, на падабенства выкананай аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў былой Польшчы. Муж даверу быў супроць непаважнага шляху па польскаму прыкладу і радзіў кананічны шлях праз скліканьне сабору.
У Гэнэральным Камісарыяце было пераконаньне, што Беларуская Царква ўжо поўнасьцю аформлена, як аўтакефальная. Даведаўшыся аб адваротным Юрда стаў дамагацца ад арх. Філафея афармленьня аўтакефаліі. Па гэтаму пытаньню адбываліся нарады япіскапаў. Пры гэтых нарадах япіскапы Апанас і Сьцяпан, як найважнейшую справу стаўлялі дамаганьне неадкладнага павароту мітрапаліта Панцялеймана ў Менск для кіраўніцтва царквой і гэта рабілі прадумовай для скліканьня сабору. Арх. Філафей быў супроць павароту мітрапаліта. Пасьля доўтіх дыскусыяў усе тры уладыкі, на пачатку ліпеня 1942 г., прынялі наступную саборную пастанову: 1) Зьвярнуцца з пісьмовай прозьбай да гэнэральнага камісара Беларусі, прымаючы пад увагу 34 правіла сьвятых Апосталаў і 9 правіла Анціяхійскага Сабору, дазволіць мітрапаліту ўсей Беларусі Панцялейману вярнуцца з адпачынку для выконваньня сваіх функцыяў мітрапаліта Беларускай Царквы, каб можна было склікаць Сабор Япіскапаў і Ўсебеларускі Сабор для вырашэньня справы аўтакефаліі Беларускай Царквы, згодна з канонамі. 2) Зьвярнуцца з пісьмоваю саборнаю прозьбаю да мітрапаліта Панцялеймана прыехаць у Менск для выконваньня сваіх абавязкаў, дзеля важнасьці і неадкладнасьці царкоўных спраў, а пераважна для вырашэньня справы аўтакефаліі". Гэту пастанову падпісалі: арх. Філафей і япіскапы: Апанас і Сьцяпан. Згодна з гэтай пастановай быў скіраваны ліст да Гэнэральнага Камісара за подпісам усіх трох уладыкаў, на што быў атрыманы вусны адказ, што ўсе справы сабору павінен падрыхтоўваць арх. Філафей, як заступнік мітрапаліта, разам з япіскапамі.
Незадаволеныя гэтым адказам япіскапы, дня 16 ліпеня, прынялі новую пастанову: “1) Зьвярнуцца да гэнэральнага камісара Беларусі з лістом, у якім зазначыць, што для правамочнасьці пастаноў Сабору Япіскапаў і Царкоўнага Сабору – іх павінен узгалаўляць сам мітрапаліт, згодна з канонамі Праваслаўнай Усяленскай Царквы; 2) адначасна прасіць дазволіць мітрапаліту Панцялейману часова жыць у Менску ў мітрапалічым доме падчас саборных спраў; 3) дазволіць мітрапаліту Панцялейману прыехаць у Менск на 17 ліпеня г. г. на паседжаньне Сабору". Згодна з гэтай пастановай, за подпісам трох ўладыкаў быў высланы ліст у гэнэральны камісарыят, на што быў атрыманы з палітычнага аддзелу наступны адказ: “Мітрапалітальная праваслаўная курыя ў Менску. Я не магу пагадзіцца з Вашай думкай аб кананічна-праўнай кампэтэнцыі сабраньня япіскапаў. Я не лічу неабходнай асабістую прысутнасьць мітрапаліта Панцялеймана ў Менску для правядзеньня неабходных пастаноў, кананічна ня выклікаючых супраціваў для абвешчаньня аўтакефаліі, і ўважаю сынод, у яго сучасным складзе, дастаткова правамоцным прымаць адпаведныя пастановы.
Выезд мітрапаліта Панцялеймана з ягонага манастырскага месцапрабываньня я дазволіць не магу. Справы мітрапалітальнага сыноду забавязаны весьці архіяпіскап Нарко.
Паколькі неабходна згода мітрапаліта Панцялеймана, я прадстаўляю Вам зажадаць ад апошняга пісьмовую згоду на гэта і такую прыняць за поўнавартасную замену ягонае адсутнасьці пры актах рашэньня.
Я выкарыстоўваю гэту аказыю, каб ізноў паказаць дзяржаўную зацікаўленасьць па магчымасьці неадкладным правядзеньнем усіх датычучых аўтакефаліі пастаноў, і ў інтарэсах далейшага пасьпяховага разьвіцьця праваслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусі, раблю Вас адказнымі за тое, каб далейшае разьвіцьцё царкоўных устаноў адбывалася ў рамах, дазволеных без засьцярогі з дзяржаўнага боку".
У рукі беларускага актыву трапіў ліст, пісаны настаяцелям правінцыяльнага прыходу сьв. Івашкевічам да прат. Я. Балая, найбліжэйшага дарадніка арх. Філафея. У гэтым лісьце апісвалася мясцовая дзейнасьць духавенства, ладзячага свае саборыкі, на якіх яно разважае царкоўныя справы, зносіцца з расейскім духавенствам Гэнэральнай Губэрні, якое адстоівае расейскі характар царквы ў Польшчы і робіць захады перад адпаведнымі нямецкімі ўладамі, высылаючы дэлегацыі да гэнэральнага губарнатара ў Кракаў. Далей у лісьце паведамлялася аб частым наведваньні Вільні праз савецкага экзарха Прыбалтыкі Сяргея, які цікавіцца справай аўтакефаліі сучаснай Беларускай Царквы. Ён казаў віленскаму духавенству, што гатоў на каленях прасіць мітрапаліта Панцялеймана, каб паўстрымаць яго ад аўтакефаліі. Адначасна экзарх Сяргей выказваў свае сумнівы адносна таго, каб мітр. Панцялейман зрабіў такі крок, бо-ж ён столькі год змагаўся супроць аўтакефаліі Польскай Царквы, за утрыманьне ейнага падпарадкаваньня Расейскай Царкве.
Як відаць з гэтага ліста, расейская частка духавенства, сугучна з савецкім экзархам, была супроць аўтакефаліі Беларускай Царквы. Копія гэтага ліста была перасланая арх. Філафею і гэты ліст стаў ведамы ў Гэнэральным Камісарыяце Беларусі.
Па некаторым часе, на пачатку 1943 г., савецкі экзарх Прыбалтыкі, Сяргей, быў забіты падчас падарожы з Вільні у Коўню. Самаход, якім ехаў экзарх са сваімі супрацоўнікамі, раніцай быў затрыманы на шасе іншым самаходам, з якога выйшлі людзі ў вайсковым адзеньні, пастралялі ўсіх асоб у самаходзе экзарха і ад'ехалі, пакінуўшы пабітых на мейсцы. Пабітых пахавалі, як ахвяраў савецкіх партызанаў, аднак, хадзілі ўпорыстыя чуткі, што забойцамі былі нямецкія палітычныя ворганы.
Уладыкі ня любілі менскага беларускага актыву. Мітрапаліт Панцялейман гаварыў аб сабе, што ён “перажыў палякоў, перажыў бальшавікоў, перажыве і Касякоў". Браты Касякі выяўлялі зацікаўленасьць Беларускай Царквой у напрамку беларусізацыі яе. Аднак, мітрапаліт пад названым прозьвішчам разумеў увесь беларускі нацыянальны актыў, які напорыста працаваў у кірунку беларушчаньня царквы і сьпіхаў яе з расейскіх рэйкаў. Каб спараліжаваць уплыў беларускага актыву на царкоўныя справы, уладыкі дня 30 ліпеня напісалі пратэстуючы мэмарандум у гэнэральны камісарыят, у якім сказана: „Аднэй з найважнейшых асноў нашай працы павінна быць уладжаньне нашай Царквы згодна з канонамі і традыцыямі Усяленскай Праваслаўнай Царквы, а так сама ўвядзеньня аўтакефаліі з мэтай ахаваць наш беларускі народ ад усялякіх чужацкіх варожых уплываў. Гэтая справа вельмі важная і адказная. Дзеля таго тут патрабуецца падвоеная акуратнасьць і вернасьць канонам сьвятой Усяленскай Праваслаўнай Царквы. Ігнараваньне кананічных падстаў бязумоўна прывядзе да таго, што мы страцім свой уплыў на народ і духавенства, без чаго мы ня будзем здольныя ажыцьцявіць вышэй назначанае важнае заданьне. Адначасна яно кіне цень і на прадстаўнікоў нямецкага народу ...
Прагнучы гэтай працы мы са смуткам пераконваемся, што ў гэтым перашкаджае нам нейкая ўкрытая таёмная сіла, варожая нашай царкоўнай справе. Яна ў корані падрывае ўсе нашыя добрыя пачынаньні, параліжуе ўсю нашу працу, стварае такія абставіны, калі царкоўнай уладзе прыходзіцца амаль увесь свой час і ўсю сваю энэргію аддаваць толькі на адны спрэчкі, на ўспакаеньне сварак сярод веруючых, на высьвятленьне няслушных абвінавачваньняў, замест таго, каб усе сілы аддаць творчай працы. Гэтая таёмная сіла карыстаецца людзьмі, якія, будучы нясьведамымі ў царкоўных справах і памылкова думаючыя, што гэтым яны служаць свайму народу, сваім умешваньнем у гэтыя справы і абвінавачваньнем царкоўнай улады, ствараюць нездаровую атмасфэру недаверу нямецкага ўраду да праваслаўнай беларускай іерархіі.
У сувязі з гэтым, дзеля забясьпячэньня прадукцыйнай працы беларускай праваслаўнай іерархіі і духавенства ў вышэйазначаным напрамку, просім Вашу Эксцэленцыю аб наступным:
1) У справах Праваслаўнай Царквы і веры не трактаваць вышэйназваных людзей за кампэтэнтных і адпаведных, а беспасярэдня ўваходзіць у сузязі з афіцыйнымі прадстаўнікамі праваслаўнай беларускай іерархіі. Гэта не азначае, што мы жадаем ад нямецкіх уладаў ігнарацыі голасу народу пры рашэньні царкоўных пытаньняў. Мы добра разумеем, што голас шчырых праваслаўных веруючых мае сваю цану і сэнс. Мы ня хочым толькі пагадзіцца з тым, каб у царкоўныя справы ўмешваліся такія асобы, якія нічога ня маюць супольнага з Праваслаўнай Царквой і фальшыва выдаюць сябе за прадстаўнікоў беларускіх праваслаўных веруючых. Сваімі некампэтэнтнымі выступленьнямі яны ўносяць у наша царкоўнае жыцьцё толькі беспарадак, якое мы нанова пачынаем адбудоўваць пасьля польскага і бальшавіцкага панаваньня".
У другім пункце гэтага мэмарандуму ўладыкі дамагаліся дазволу навучаць дзяцей рэлігіі ў публічных школах. У трэцім пункце – уладыкі прасілі забясьпечыць духавенства матар'яльна, прыдзяляючы кожнаму прыходу ня менш 33-х гэктараў зямлі.
На гэты мэмарандум уладыкі не атрымалі адказу, што азначала, што ён ня быў прыняты пад увагу.
У палове ліпеня 1942 г. кіраўнік палітычнага аддзелу гэнэральнага камісарыяту ў Менску, Юрда, запрасіў да сябе прысутных у сталіцы ўладыкаў: Філафея, Апанаса і Сьцяпана, а таксама прадстаўнікоў Галоўнай Управы Беларускай Народнай Самапомачы: інж. I. Касяка і д-ра Валькевіча. Юрда зажадаў ад уладыкаў неадкладнага аб'яўленьня аўтакефаліі Беларускай Царквы. Уладыкі адмовіліся, матывуючы, што пры вырашэньні гэтай справы павінен прымаць удзел мітрапаліт і самі япіскапы, бяз Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору, гэтай справы ня могуць вырашаць. Юрда прапанаваў уладыкам прыняць пастанову аб аўтакефаліі без скліканьня агульнага царкоўнага сабору, на аснове пастановы сабору япіскапаў, як гэта было ў Польшчы і на Балканах у мінулым. Аднак, уладыкі настоівалі на сваім. Тады Юрда заявіў, што нямецкія ўлады ня маюць намеру талераваць далейшы сабатаж афармленьня аўтакефаліі, а калі ён будзе прадаўжацца, то ўся віна спадзе на самых уладыкаў за тыя наступствы, якія будуць для Праваслаўнай Царквы на Беларусі. Пасьля гэтага ўладыкі асьведчылі, што яны распачнуць працы па скліканьні Усебеларускага Сабору па пытаньню аўтакефаліі, на што Юрда пагадзіўся, але адмовіў вярнуць у Менск мітрапаліта. Пры гэтым Юрда паведаміў, што БНС будзе дапамагаць тэхнічна ў падрыхтоўцы сабору, як палагоджваць патрэбы транспарту і інш.
Пасьля гэтага арх. Філафей распачаў падрыхтоўку працаў па скліканьні Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору. Ім была вызначаная прэдсаборная камісія для прыгатаваньня матар'ялаў, якія мелі быць даныя пад развагу сабору. У склад прэдсаборнай камісыі арх. Філафей запрасіў беларусаў, ідучых у рэчышчы ідэолёгіі япіскапаў, і некалькі русафілаў, як: сьв. Віталі Багаткевіч, інж. А. Малевіч. Беларускі актыў быў пры гэтым абмінуты. У справе складу прэдсаборнай камісыі былі зроблены захады д-рам Ермачэнкам, галоўным мужам даверу пры гэнэральным камісары, пасьля чаго склад прэдсаборнай камісыі быў зьменены і ў яе ўвайшлі з духавенства: прат. Я. Балай, прат. I. Кушнер, сьв. М. Лапіцкі, а з сьвецкіх асоб: д-р I. Ермачэнка, судзьдзя П. Сьвірыд, інж. I. Касяк, судзьдзя А. Арэхва і сакратар мітр. управы В. Баравы. Старшынёй прэдсаборнай камісыі быў арх. Філафей, які адчыніў працы камісыі ў канцы ліпеня. Дзейны ўдзэл у працах прэдсаборнай камісыі прымалі: прат. Я. Балай, сьв. I. Кушнер, I. Касяк, А. Арэхва і П. Сьвірыд. Сьв. Лапіцкі выехаў з Менску, а іншыя сябры камісыі былі занятыя ў сваіх галінах працы. Арх. Філафей наглядаў агульна за працамі прэдсаборнай камісыі, не прымаючы ўдзелу ў яе працоўных паседжаньнях. Камісыя працавала на працягу некалькіх тыдняў, зьбіраючыся на паседжаньні ў мітрапалітальным доме.
Прэдсаборная камісыя апрацавала прэлімінарны парадак нарадаў для сабору, устанавіла тэмы дакладаў на саборы і запрапанавала рэфэрэнтаў, якія мелі падрыхтаваць рэфэраты і прачытаць іх. Наступна камісыя прастудыявала праект статуту для Беларускай аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, падрыхтаваны працамі япіскапату раней. Некаторыя артыкулы статуту, датычучыя нацыянальных момантаў, выклікалі гострыя спрэчкі. Так, адносна ўжываньня імёнаў у славянскай транскрыпцыі, якая прынята ў расейцаў, думкі былі падзеленыя. Прат. Я. Балай, пры падтрымцы Сьвірыда, настоіваў на славянскай транскрыпцыі, цьвердзячы, што так прынята ў народнай беларускай мове, як напр.: “,сьвята Чудатворца Ніколая". За беларускую транскрыпцыю стаялі Арэхва і Касяк. 3 абурэньнем аргумэнтаваў Арэхва, што расейцы называюць сьвята так, як падаў а. Балай, а беларускія сяляне гаворуць толькі пра дзень „Міколы". Тады а. Балай аргумэнтаваў, што ў беларускай мове няма апрацаваных усіх імёнаў і таму на беларускую транскрыпцыю можна пагадзіцца толькі пасьля яе апрацаваньня. Была прынята пастанова, каб беларускія навуковыя дзейнікі, а так сама царкоўныя дзейнікі распрацавалі і ўзгоднілі імёны ў беларускай мове для ўжытку ў царкоўным жыцьці.
Наступна быў прачытаны рэфэрат, прыгатаваны для сабору прат. Балаём, на тэму: “Кананічныя асновы аўтакефаліі", пасьля чаго адбылася дыскусыя над рэфэратам. На далейшым паседжаньні быў прачытаны рэфэрат, прыгатаваны для сабору сьв. Кушнерам, на тэму: “Пытаньне аўтакефаліі на Беларусі", пасьля чаго таксама адбыліся дыскусыі над рэфэратам. На наступным паседжаньні быў прачытаны і прадыскутаваны праект ліста да Канстантынопальскага патрыярха, у справе прызнаньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царкве, прыняцьця яе ў малітаўнае сужыцьцё і выдачу ей Томосу. У дыскусыях над гэтым лістом а. Балай выказваўся супроць успамінаньня Томосу наагул, матывуючы, што карысьней будзе не ўзалежнівацца поўнасьцю толькі ад Канстантынопальскага патрыярха, а трактаваць яго на роўні з галовамі іншых аўтакефальных цэркваў.
У сувязі з надыходам тэрміну адчыненьня сабору, прэдсаборная камісыя даручыла апрацаваньне лістоў да іншых галоў аўтакефальных цэркваў духоўным сябром камісыі з тым, што яны прадставяць праекты непасрэдна на саборы.
Дня 24 ліпеня ўладыкі прынялі пастанову адносна скліканьня Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору. Уладыкі вырашылі, хто павінен склікаць сабор і старшынстваваць на ім. Згодна з 37 правілам сьв. Апосталаў, 9 правілам Анціохійскага сабору і арт. 30 статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы, падпісанаму саборам япіскапаў дня 9 сакавіка 1942 г., такі сабор можа склікаць мітрапаліт, як галава царквы. Для высьвятленьня адносінаў мітр. Панцялеймана да справы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы і для атрыманьня яго дырэктываў адносна скліканьня сабору, уладыкі пастанавілі паслаць да яго арх. Філафея. Дня 27 ліпеня арх. Філафей і I. Касяк наведалі мітрапаліта ў Лядах, які згадзіўся на правядзеньне аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы на кананічных асновах, згадзіўся на скліканьне Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору і сабору япіскапаў. Пасьля гэтага 29 ліпеня адбылося паседжаньне япіскапаў, на якім былі прынятыя наступныя пастановы: 1) Прыняць пад увагу згоду мітр. Панцялеймана на правядзеньне справы аўтакефаліі Праваслаўнай Беларускай Царквы і прызнаць неабходным найскарэйшае скліканьне сабору япіскапаў і Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору, на якім будзе канчатова вырашана справа аўтакефаліі; 2) дэлегаваць арх. Філафея да мітр. Панцялеймана з мэтай выясьненьня і назначэньня тэрміну скліканьня сабору япіскапаў і Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору; 3) даручыць арх. Філафею высьвятліць у мітрапаліта, хто будзе склікаць гэтыя саборы: сам мітрапаліт, ці ён упаўнаважыць на гэта арх. Філафея, як свайго заступніка; 4) даручыць арх. Філафею апрацаваньне адумысловага рэгуляміну па выбарах прадстаўнікоў ад дуxавенства і вернікаў на Ўсебеларускі Сабор. Гэты рэгулямін арх. Філафей павінен апрацаваць з дапамогай асобнай, адумыслова пакліканай ім самім для гэтай мэты камісыі, з асоб духоўных і сьвецкіх; 5) забавязаць арх. Філафея і пакліканую ім камісыю, пры апрацоўцы ім рэгуляміну Усебеларускага Сабору, прытрымлівацца кананічных прадпісаньняў і традыцыяў праваслаўнай царквы; 6) арх. Філафей павінен атрымаць ад нямецкіх уладаў прапускі на праезд па чыгунцы ўсім сябром сабору ў Менск і назад, а так сама памешканьне для іх у Менску і прахарчаваньне; 7) зьвярнуцца да гэнэральнага камісара Беларусі з пісьмовай прозьбай аб палепшаньні становішча мітр. Панцялеймана і аб дазволе пераехаць яму на жыхарства ў Жыровіцы. Дадаткова да п. 4) уладыкі выставілі свае вымогі ад кандыдатаў на Усебеларускі Сабор; а іменна: а) век ня менш 30 год; б) ведамая ўсім набожнасьць; в) незганьбаванасьць судом; г) беларуская нацыянальнасьць; д) пражываньне ў дадзеным прыходзе ня менш, як 3 гады; е) штогодняя сповядзь.
Пасьля гэтага япіскапы Апанас і Сьцяпан выехалі з Менску, а арх. Філафей праводзіў далейшую падрыхтоўку да сабору. Дня 1-га жніўня ён выслаў свайго эканома, Сяргея Мэнгеля, з лістом да мітрапаліта ў Ляды. Па даўжэйшых гутарках Мэнгель атрымаў ад мітрапаліта наступны дэкрэт: “Ляды, 1-га жніўня 1942 году. Заступніку Мітрапаліта Усяе Беларусі Высокапрэасьвяшчэннаму архіяп. Філафею. Жадаючы, каб фактычна праведзеная мной аўтакефалія атрымала і належнае афармленьне, я даручаю архіяп. Філафею скліканьне сабору беларускай праваслаўнай іерархіі разам з выбранымі прадстаўнікамі духавенства і веруючых міранаў. I гэтым я яшчэ раз пацьвярджаю сваю заўсёдную гатовасьць працаваць у напрамку пажаданым цывільнымі ўладамі. Мітрапаліт Панцялейман".
Пасьля атрыманьня гэтага ўпаўнаважаньня арх. Філафей вызначыў тэрмін адчыненьня Усебеларускага Праваслаўнага Сабору на дзень 28 жніўня 1942 г. і разаслаў духавенству афіцыйнае распараджэньне з дня 6-га жніўня аб правядзеньні выбараў дэлегатаў на сабор. У гэтым распараджэньні арх. Філафей паведамляў духавенства і вернікаў, што сабор мае за мэту: 1) агалашэньне аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы; 2) прыняцьце статуту Беларускай Царквы. Распараджэньне ўстанаўляла, каб кожнае благачынне мітраполіі выбрала на Ўсебеларускі Сабор аднаго дэлегата ад духавенства і аднаго ад сьвецкіх. У распараджэньні падаваліся ўмовы, вымаганыя ад дэлегатаў на сабор, а між імі: а) ведамая ўсім набожнасьць; б) незганьбаванасьць судом; в) пражыванне ў прыходзе ня менш апошніх трох гадоў; г) штогодняя споведзь і інш.
Галоўная ўправа БНС у Менску, за подпісам д-ра Валькевіча, выслала неадкладна арх. Філафею рашучы пратэст супроць некаторых вымаганьняў ад кандыдатаў на дэлегатаў сабору, пададзеных у яго распараджэньні. У гэтым пратэсьце сьцьвярджалася тактыка элімінаваньня распараджэньнем уладыкі беларускага нацыянальнага актыву ад удзелу ў саборы, бо: 1) выжыўшы беларускі нацыянальны актыў, змагаючыся супроць бальшавіцкай і польскай акупацыяў, быў прасьледваны судамі і турмамі; 2) беларускі актыў дэпартаваўся з сваіх месцаў жыхарства бальшавікамі і палякамі; 3) уся Ўсходняя Беларусь была пазбаўлена балыпавікамі магчымасьці выяўляць пабожнасьць навонкі і што год спавядацца; 4) пункт аб ведамай усім набожнасьці, дзеля сваей неакрэсьленасьці, дае магчымасьць давольнай інтэрпрэтацыі і адводу няпрыемных кандыдатаў. Такая тактыка названа ў пратэсьце антыбеларускай і ня згоднай з прынцыпам хрысьціянскай справядлівасьці. Пратэст дамагаўся поўнай зьмены гэтых абмежаваньняў.
Распараджэньне арх. Філафея аб выбарах на сабор было апублікавана ў „Беларускай Газэце" і стала ведама ў гэнэральным камісарыяце. Кіраўнік аддзелу палітыкі, Юрда, дня 14 жніўня напісаў у гэтай справе ліст да „Мітрапалітальнай Курыі Аўтакефальнай Беларускай Нацыянальнай Царквы", як ніжэй: ,,У “Беларускай Газэце” з 13 жніўня 1942 г. нумар 58 Вамі агалошана распараджэньне аб скліканьні агульнага царкоўнага сабору без папярэдняга прадстаўленьня мне гэтага дакуманту для спраўджаньня. Такі ўчынак ня згодзен з правам кантролю дзяржавы над дзейнасьцяй царквы. Я катэгарычна зьвяртаю Вашу ўвагу, што скліканьне мясцовых сабораў патрабуе папярэдняй згоды акруговага камісара, а агульны сабор ня можа быць скліканы, пакуль ня будзе наяўнае дэфінітыўнае згоды Гэн. Камісара. На будучыню я забараняю такую самавольную дзейнасьць Мітрапалітальнае Курыі і раблю Вас выразна адказным за ўсе шкадлівыя вынікі такога паступаваньня для посьпеху царкоўнай дзейнасьці. Дадатковы дазвол на абвешчанае Вамі распараджэньне без маей згоды я выдам у інтарэсах справы толькі на наступных умовах.
Падрыхтоўчая Камісыя павінна прадставіць мне ў найбліжэйшым тэрміне падрыхтаваны статут, прыняцьце якога становіць другі пункт праграмы Агульнага Царкоўнага Сабору. Да тэй пары, пакуль статут ня будзе мне прадстаўлены і ня будзе маей пісьмовай згоды, ня можа адбывацца разгляданьне і прыйманьне статуту саборам.
Захады аб дазволе на язду для ўдзельнікаў сабору належыць кіраваць за пасярэдніцтвам БНС да адпаведных акруговых камісараў, якія толькі маюць права выдаваць патрэбныя прапускі.
Устаноўленыя Вамі ўмовы для выбару ўдзельнікаў Царкоўнага Сабору належыць зьмяніць. Умову нумар 3 належыць зьмяніць так, каб мінімальны век быў ня 30, а 21 год. Умову нумар 7 належыць зьмяніць так, каб удзельнік павінен быў пражываць у дадзеным прыходзе найменш паўгоду. Выстаўленае Вамі вымаганьне тры гады азначала-б, што практычна кожны ўцёкшы ад бальшавіцкага панаваньня ня меў-бы пасыўных выбарчых правоў у царкоўны сабор, што, як палітычна, так і ў інтарэсах царквы зьяўляецца некарысным. Далей, зьяўляецца незразумелым, як Вы можаце спраўдзіць умовы нумар 4 і 6. Хоць вызнаньне праваслаўнай веры, зразумела, зьяўляецца ўмовай для ўдзелу ў саборы, аднак няма ніякіх магчымасьцяў устанавіць рэлігійнасьць за ўвесь час прасьледваньня царквы бальшавікамі. Такі-ж закід можна зрабіць, што хтось пры бальшавікох ня меў магчымасьці бываць у сповядзі.
Зьвяртаючы Вашу ўвагу на небясьпеку, што нявыкананьне маіх прадпісаньняў можа пацягнуць за сабой паліцыйную забарону агульнага царкоўнага сабору, я забавязваю Вас неадкладна правесьці мае ўказаньні і чакаю пісьмовага пацьверджаньня і паведамленьня аб выкананьні прадпісаных мной зьменаў Вашага распараджэньня. Юрда".
Такім чынам арх. Філафей быў змушакы зьмяніць абвешчаныя абмяжаваньні для дэлегатаў сабору. Прат. Балай заяўляў прадстаўніком беларускага актыву, што аб'ектыўныя ўмовы, робячыя немагчымым выкананьне абвешчаных прадпісаньняў аб выбарах на сабор, будуць брацца пад увагу.
Япіскапы Апанас і Сьцяпан націскалі на справу павароту мітр. Панцялеймана ў Менск для кіраўніцтва царквой, а роўна – для старшынства на саборы. На новыя захады ўладыкаў па гэтай справе, гэнэральны камісар у сваім лісьце з 19 жніўня пісаў уладыкам: “Аб адчыненьні царкоўнага сабору мітрапалітам Панцялейманам ня можа быць гутаркі, бо ягоная прысутнасьць у Менску застаецца непажаданай. Саборам кіруе заступнік мітрапаліта архіяпіскап Філафей".
Нямецкія ўлады зьвярталі вялікую ўвагу на арганізацыйны бок Беларускай Царквы і асабліва чула адносіліся да ейнага статуту. Апрацаваны і зацьверджаны саборам япіскапаў у сакавіку 1942 г. статут быў прадстаўлены ў гэнэральны камісарыят, але ня быў там апрабаваны. У лісьце з 18 жніўня гэнэральны камісарыят пісаў: „Прадстаўленыя мне для апрабаты статуты не маглі атрымаць прошанай у мяне згоды. У сваіх паасобных пастановах яны ня толькі ня сумесны з пажаданым з боку дзяржавы праўным становішчам царквы, але няпрыдатныя наагул ува ўсім сваім уняцьці".
У іншым лісьце гэнэральны камісарыят пісаў у справе праекту статуту царквы: „Я адмаўляю ў маім дазволе на даручаны мне 3 верасьня 1942 г. праект статуту. Я пазбаўляю яго праўнай сілы для Беларускай Праваслаўнай Царквы і забавязваю Вас неадкладна прадставіць новы праект статуту. Прадстаўленаму праекту статуту павінна быць адмоўлена ў дазволе ўжо таму, што § 1 паказвае назву ня згодную з дзяржаўнымі прадумовамі Праваслаўнай Царквы на Беларусі. Статут павінен мець выразную акрэсьленасьць – для „Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы" і іншы назоў царкоўнай арганізацыі недапушчальны. § 7 не бярэ пад увагу дзяржаўнай забароны хрышчэньня жыдоў і павінен быць адпаведна зьменены. Тытул мітрапаліта, устаноўлены у § 14, патрабуе зьмены дзеля таго, што ён павінен тытулавацца мітрапалітам Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. §? 67 і 70 павінны быць зьмененыя, каб у іх ясна паказалася, што юрыдычная сіла царквы ў шлюбных справах правамоцна толькі ў царкоўных дачыненьнях і не закранае забясьпечанага для сябе праз дзяржаву права юрыдычнага законадаўства ў шлюбных сггравах. 5 80 належыць зьмяніць, бо арганізацыя рамесьніцкіх прадпрыемстваў цэрквамі, ці манастырамі, кожны раз патрабуе асобнага дзяржаўнага дазволу. § 81 павінен грунтавацца на факце, што навучанне дзяцей рэлігіі адбываецца ня ў школах і па-за гадзінамі навучальнага пляну дзяржаўных школаў. § 83 належыць зьмяніць у тым сэнсе, што брацтва для сваей дзейнасьці так сама патрабуе асобнага дзяржаўнага дазволу. § 87 павінен даваць для царквы права адчыняць школы толькі рэлігійнага сэктару. § 90 належыць скрэсьліць, бо дзяржаўная дапамога можа быць дадзена для духоўнай акадэміі толькі па адумысловай прозьбе, але ня можа быць прынята за права царквы. Дзеля тэй самай прычьгаы належыць скрэсьліць § 96, а § 99 належыць зьмяніць, бо навучальная праграма так сама патрабуе дзяржаўнай апрабаты. § 108 належыць скрэсьліць". „§ б трэба адкінуць, бо ня можа быць і гутаркі аб дзяржаўным прызнаньні ўсіх царкоўных сьвятаў за дзяржаўныя сьвяты; наадварот, дзяржаўным уладам прадстаўляецца права пастанавіць, якія царкоўныя сьвяты будуць прызнаныя таксама і дзяржаўнымі днямі адпачынку. § 8 мае ў сабе абмяжаваньне зямельных надзелаў не да прыняцьця і дзеля таго патрабуе новай фармуліроўкі. Пры новым фармуляваньні § 10 гроба прыняць, што ўтрыманьне магільнікаў толькі для аднаго веравызнаньня магчыма толькі ў некаторых прыходах, гдзе ўсе прыхаджане належуць толькі да аднаго веравызнаньня; у той-жа час, у іншых прыходах, а перадусім у вялікіх гарадох, дзяржаўная ўлада пакідае за сабой права ўстанаўленьня магільнікаў па-за веравызнаньнямі – пад гарадзкім кіраўніцтвам. Пытаньне аб праве царквы на грашовую дапамогу павінна быць адкінена. § 16 належыць скрэсьліць".
Нямецкая акупацыйная ўлада зводзіла царкву на падпарадкаванае сабе становішча, а пры гэтым пазбаўляла яе магчымасьці шырэй уплываць узгадаваўча на моладзь праз школы. Паводля нямецкай палітыкі, узгадаваньне моладзі павінна было знаходзіцца ў ру-ках школьных аддзелаў пад непасрэдным нямецкім кіраўніцтвам. Былі выпрацаваныя школьныя праграмы навучаньня і ўзгадаваньня моладзі паводля нямецкіх дырэктываў. Навучаньне рэлігіі і царкоўнае ўзгадаваньне са школаў былі поўнасьцю выэлімінаваныя. Заместа навучаньня рэлігіі і асноў хрысьціянскай маралі, школы прышчэплівалі моладзі неопаганскія погляды, супярэчныя хрысьціянству. У прадмеце гісторыі Беларусі і беларускай культуры роля Праваслаўнай Царквы насьвятлялася ня згодна з гістарычнай праўдай і на шкоду для царквы.
Беларуская Народная Самапомач аказывала дапамогу ў арганізацыйнай галіне падрыхтоўкі да сабору, асабліва па акругах і паветах. Акруговыя кіраўнікі БНС, як і паасобныя ейныя працаўнікі, шмат увагі і энэргіі прысьвяцілі справе падрыхтоўкі на мясцох, як: на Слонімшчыне – Рыгор Зыбайла, у Вялейшчыне – Канстанцін Касяк, у Баранавічах – Васіль Кендыш, у Наваградчыне – Канстанцін Якуцэвіч, у Глыбоччыне – Гінько і інш.
На вызначаны тэрмін пачалі прыбываць у Менск дэлегаты, выбраныя на сабор. Аднак, сабор ня быў адчынены ў вызначаным тэрміне. Уладыкі: Апанас і Сьцяпан рабілі захады аб прыбыцьці мітр. Панцялеймана. Калі ўсякая надзея на гэта была згублена, то ўладыкі пастанавілі паслаць да мітрапаліта дэлегацыю дзеля атрыманьня ад яго пісьмовага ўпаўнаважаньня для арх. Філафея старшынстваваць на саборы. Дэлегатамі езьдзілі прат. Балай і С. Мэнгель. Мітр. Панцялейман, па высьвятленьні справы, напісаў арх. Філафею наступны ліст: „У выніку маей немагчымасьці, па незалежных ад мяне абставінах, прыбыць на Сабор, на скліканьне якога, згодна Вашаму жаданьню, я даў сваю згоду, я даручаю Вам давесьці ўсю справу да канца і старшынстваваць на Саборы, калі ён адбудзецца, як Вы мяне аб гэтым просіце. Пакладаюся на Вашу япіскапскую сумленнасьць і мудрасьць, якія, спадзяюся, дадуць мне магчымасьць зацьвердзіць пастановы, выпрацаваныя на Сабраньні духавенства і міранаў пад Вашым старшынствам. Мітрапаліт Панцялейман, 29-га жніўня 1942 г. м. Ляды, Смалявіцкага раёну".
Дня 30 жніўня 1942 г. распачаліся паседжаньні аўтакеф
Категории:
- Астрономии
- Банковскому делу
- ОБЖ
- Биологии
- Бухучету и аудиту
- Военному делу
- Географии
- Праву
- Гражданскому праву
- Иностранным языкам
- Истории
- Коммуникации и связи
- Информатике
- Культурологии
- Литературе
- Маркетингу
- Математике
- Медицине
- Международным отношениям
- Менеджменту
- Педагогике
- Политологии
- Психологии
- Радиоэлектронике
- Религии и мифологии
- Сельскому хозяйству
- Социологии
- Строительству
- Технике
- Транспорту
- Туризму
- Физике
- Физкультуре
- Философии
- Химии
- Экологии
- Экономике
- Кулинарии
Подобное:
- Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага СаборуЗімой 1941-1942 г. бальшавікі перамаглі нямецкі нас
- Достоверность библейских данных в контексте светской истории и археологии
Апологетика является наукой, существующей достаточно долго, чтобы ее можно было назвать одной из первых христианских дисциплин, и посв
- Древнескандинавская мифология и история Рун
Древнескандинавская мифология и история РунСвященная драма, которая лежала в основе мистерий Одина, такова: Верховный невидимый Творе
- Культ деревьев у древних славян
В детстве все мы верим басням и сказкам и с ними постепенно осознаем мир. Так и в далёком детстве человека – в первобытном обществе – ми
- Религия отцов (история религии русского народа)
Целью своей работы я ставила изучение религии русского народа, как одного из символов культуры. Очень интересным я думаю, было бы рассм
- Смыслоопределяющая функция религии в социальной жизни человека
Содержание1. Смыслоопределяющая функция религии в социальной жизни человека2. Милосердие и благотворительность в традиционных россий
- Христианский брак и семья
Семья—это зародыш Церкви, это место максимального единства. Именно с семьи начинается жизнь. Если муж и жена - одна плоть, они непобедим