Скачать

Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛОРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Кафедра: “Гісторыi, сусветнай і айчыннай культуры”.

РЭФЕРАТ

на тэму: “Народны каляндар беларусаў”.

Выканала: Крупенько Ю.У.

2 курс

Мінск, 2002 г.

План.

  1. Фарміраванне і эвалюцыя беларускага каляндара. Сувязь элементаў паганскай і хрысціянскай абраднасці.
  2. Беларускія каляндарныя святы: зімовыя, вясновыя, летнія і восеньскія.

“Каб зразумець сябе сапраўдным чалавекам, уявiць

прыналежнасць да свайго роднага, беларускага, сла-

вянскага, зразумець свае месца ў сусвеце, неабход-

на вывучаць народныя каштоўнасцi, тое, што стагод-

дзямi стваралi, выкарыстоўвалi захоўвалi нашы

продкi ”.

I. В. Казакова

У кожнага народа спрадвеку веўся свой каляндар, у якiм з пакалення ў пакаленне перадавалiся мудрасць, веды, вопыт жыццевых назiранняў. Мелi такi каляндар i беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, iх надзвычайны талент, яскравая фантазiя, гумар адбiлiся ў абрадах i звычаях, гульнях i песнях, прыкметах i павер’ях. Беларускi працаўнiк прымаў у памяцi шматлiкiя парады i забароны, выказаныя вобразным словам. Ен добра ведаў, калi можна весялiцца, а калi ўстрымлiвацца ад забаў, калi можна брацца за тую цi iншую працу, а калi наадварот, адкласцi яе, каб не нашкодзiць сабе i блiзкiм.

Каляндар ахоплiвае дзень за днем увесь год, змяшчае ў сабе шматлiкiя абрады, звычаi, прыкметы, павер’i, прыказкi. Шматвякавы вопыт назапашаны многiмi пакаленнямi папярэднiкаў, быў для земляроба азбукай i граматыкай усяго яго жыцця. Перададзены ў спадчыну, ен дапамагаў арыентавацца ў з’явах прыроды, ад якiх нярэдка залежаў ураджай – крынiца iснавання селянiна, усей яго сям’i.

Асобныя днi года i нават цэлыя перыяды ўстрымалiся селянiнам як сваеасаблiвы паказчык для прыняцця тых цi iншых мер у гаспадарчых справах. Многiя з гэтых дзен акружалiся магiчнай таямнiчасцю, шэрагам патрабаванняў, парушэнне якiх, ва ўяўленнi сялян, магло прынесцi шмат шкоды. Таму так трывала ўрасталi ў свядомасць людзей карэннi розных прыкмет, вераваняў i прымхаў.

Кожны дзень года ў хрысцiянскiм календары (як праваслаўным, так i каталiцкiм), быў запоўнены iменамi святых, прарокаў, апосталаў, пакутнiкаў. Не ўсе яны, зразумела, адзначалiся ў будзенным жыццi роўнай ўвагай. Адны даты праходзiлi зусiм непрыкметна; з другiмi звязаны пасобныя павер’i , парады выконваць цi, наадварот, не выконваць тую цi iншую працу; трэцiя шанавалiся як вялiкiя святы i былi акружаны абавязковымi ўрачыстымi абрадамi.

Беларускi народны каляндар раскрывае перад намi складаны светапогляд беларускага селянiна, яго глыбокае веданне прыроды i любоў да яе, цягавiтасць да працы, дэманструе багатыя творчыя здольнасцi, невычэрпную фантазiю, палет дапытлiвай думкi.

Слова “каляндар” паходзiць ад старажытнарымскага “календы” (“calendae”), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (днi маладзiка). Найменне адпавядае i слову “каляндарыум” – кнiга, куды запiсвалiся даўгi, працэнты па якiх патрэбна было плацiць, i маладзiковыя днi.

Месяцавыя (“лунныя”) меры часу – найстаражэйшыя. Лiк часу толькi па звароту Месяца, што iснаваў у першабытным грамадстве, называўся месяцавым каляндаром. Дагэтуль захавалася ў побыце сялян завядзенка пачатак розных работ суадносiць з пэўнымi квадратамi Месяца: маладзiк, веташок, падпоўня, поўня, зыход i г.д. Развiцце земляробства, жывелагадоўлi прывяло першабытнага чалавека да карыстання i большымi храналагiчнымi мерамi: сезонамi, гадамi. Так з’явiлiся ў старажытным свеце сонечна i сонечна-месяцавы каляндары. Апошнi ўжо змяшчаў некалькi месяцавых параў (прыблiзна 12,4). Праз шэраг гадоў дадавалi цэлую месяцавую пару, каб прыблiзiць месяцавы год да сонечнага.

Чалавецтва на працягу свайго iснавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамiчнамў году. У 46 годзе да н.э. у Старажытным Рыме, дзе дзейнiчаў складаны i нязручны сонечна-месяцавы каляндар, праслаўлены палкаводзец i ўладар Гай Юлiй Цэзар здейснiў рэформу ў летазлiчэннi. Згодна новаўвядзенню, Новы год пачалi святкаваць з 1 студзеня, а працягласць года стала раўняцца 365,25 сутак. Але ж суткi бываюць толькi поўнымi, таму ў яго сiстэме тры гады былi на 365 сутак, а чацверты – 366. Дзеля ўшанавання такой важнай падзеi сiстэма летазлiчэння пачала называцца юлiянскай, а месяц нараджэння Цэзара – юлiўсам.

У 324 г. Рымскi iмператар Канстанцiн абвясцiў хрысцiянства дзяржаўнай рэлiгiяй. А на настўпны год ен сабраў у Нiкеi царкоўны сабор, на якiм было вырашана святкаваць дату ўваскрэсення Хрыста ў перыяд памiж 22 сакавiка i 25 красавiка. Есць меркаваннi хранiстаў, што Iсус Хрыстос быў распяты на крыжы 23 красавiка, а ўваскрос 25 сакавiка. У сувязi з гэтым дата святкавання Вялiкадня вызначаецца наступным чынам: гэта павiнна быць першая нядзеля пасля першай поўнi (фаза месяца), якая надыходзiць пасля дня веснавога раўнадзенства.

Новую рэформу календара правеў папа рымскi Грыгорый ХШ на аснове праекта iтальянскага доктара i матэматыка Луiджы Лiпiе. Вядома, што аналагiчную структуру календара яшчэ ў 1560 г. распрацаваў астраном Петрус Пiтат. Справа ў тым, што юлiянскi каляндар страцiў за некалькi стагоддзяў 10 дзен i дату святкавання веснавога раўнадзенства не адпавядала астранамiчнаму календару. Папа Грыгорый ХШ прапанаваў новую сiстэму, у якой улiчвалася гэта папраўка. Новае летазлiчэнне было распачата ў кастрычнiку 1582 г. (замест 5 кастрычнiка адразу перайшлi да 14) i атрымалi назву грыгарыянскай.

Вядома, што ў 1054 г. хрысцiянства падзялялася на дзве канфесii: праваслаўе, якое прытрымлiвалася юлiянскай сiстэмы (або старога стылю), i каталiцызм, якi прытрымлiваўся новага стылю (або грыгарыянскай сiстэмы).

Практычна ўсе каталiцкiя краiны Заходняй Еўропы адразу ж перайшлi на грыгарыянскую сiстэму ўпарадкавання часу. Праваслаўе, якое панавала ў краiнах Усходняй Еўропы, упарта трымалася старой традыцыi. I толькi ў 1918 г. 24 студзеня саўнарком РСФСР прыняў Дэкрэт аб увядзеннi заходнееўрапейскага календара. Пастанова прымушала адразу пасля 31 студзеня лiчыць не 1, а 14 лютага.

Якi каляндар iснаваў у беларусаў? Як сведчаць археалагiчныя знаходкi, усходнiя славяне мелi рэчыйныя календары – на iх язычнiкi ўмоўнымi знакамi абазначалi днi свят i iгрышчаў, земляробчых работ. Акадэмiк Б.А. Рыбакоў налiчвае каля дзесятка сасудаў II – IV вякоў, па якiх раней “чтааху (считали) i гатааху (гадали)”. Спецыяльнага даследвання на матэрыяле беларускiх знаходак пакуль невядома. Акрамя гэтага, усходнеславянскiя народы карысталiся драўлянымi брускамi даўжыней 30 – 50 сантыметраў з трыма, чатырма цi шасцю гранямi, дзе рабiлiся спецыяльныя розныя календары, вырабленные памiж XII i XVIII стагоддзямi.

Калi ж адзначаўся Новы год у Беларусi? Земляробчыя светкаваннi Новага года вядомы вясной, летам, восенню i зiмой. Такi дзень звычайна прыстасоўваўся да адпаведнага становiшча на небе свяцiлаў: сонца, месяца, магчыма нават, i асобных зорак. Часцей гэта было “пасля поўнi, веташам”, як гаварылi ў народзе, у першы маладзiк пасля веснавога раўнадзенства (20 -21 сакавiка), летняга сонцастаяння (21 -22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22 – 23 верасня) i зiмовага сонцастаяння (21 -22 снежня).

У народным календары блiжэй да названых дзен стаяць i адпавядаюць навагодняй традыцыi наступныя святы: вясною – Вялiкдзень, Пасха (нядзеля ў перыяд з 4 красавiка па 8 мая / ст. ст. з 22 сакавiка па 25 красавiка); Збор, Iзбор (нядзеля першага тыдня пасля
Масленiцы); Аўдоцця Вясноўка (14 сакавiка / 1 сакавiка, першы дзень вясны); Казiмiр у католiкаў (4 сакавiка), Благавешчанне, Звеставанне (7 красавiка / 25 сакавiка, свята прылету бусла, абрад “гукання вясны”); i iнш.

Летам – Купалле (раней подчас сонцастаяння, затым у адных рэгiенах 23 чэрвеня, у другiх 6 лiпеня).

Восенню – Багач, Багатнiк, Багатуха, Другая Прачыстая, Другая спажа (21 верасня / 8 верасня, старажытнае свята заканчэння ўборкi зерневых); Сямен, на якiх выконвалi абрад “жанiцьбы комiна”(14 верасня / 1 верасня).

Зiмою – Каляды (з 7 па 18 студзеня); Каляды ў беларусаў-католiкаў (з 25 снежня па 5 студзеня); варвары (17 снежня / 4 снежня).

Старажытныя славяне, якiя карысталiся “паганскiмi” мерамi часу, у тым лiку i сонечна-месяцавым календаром, з прыняццем хрысцiянства прынялi юлiянскае летазлiчэнне па вiзантыйскаму ўзору, але Новы год пачыналi не з 1 студзеня, як у Рыме, а па сваей старажытнай традыцыi – вясною, 1 сакавiка. Пра гэта яскрава сведчаць валачобныя песнi:

“…Да ў тым крэсле сам Бог сядзiць,

Каля бога ўсе святыя

Шахуюцца, рахуюцца,

Каму ўперад на работку выходзяць.

Аўдахея, первая святца, -

Вясна ў сходзе…”

(Iлукстэнскi павет;

Сахараў, 1940)

У iншых вырыянтах валачобных песень у якасцi першага свята года выступаюць розныя, блiзкiя да веснавога раўнадзенства:

Святыя Саракi напярод пайшлi…

(Вiцебская губерня;

Шэйн, 1887)

Благавешчанька,

Перша святка

Жытцо рушыць…

(Дзiсенскi павет;

Чэрны, 1895)

…Перша святца i чым заняцца.

Казiмiрка – дроўцы сячы…

(Мiерскi раен; 1970)

Перша святца – новае летца

Святы Яня, боскi зданя,

Узяў кмочы залатыя, адамкнуў зямлю, пусцiў расу…

(Браслаўскi раен; 1963)

А святы Барыс – ен у бога павыш,

Ен канi пасе ў зяленых лугах

(Шырма, 1962).

Гэтыя прыклады адлюстроўваюць шматварыянтнасць язычнiцкага светаўспрымання, iмкненне прыстасаваць сваю веру да новай. У “валачобным календары” прадстаўлены ў якасцi Новага года i святы, час правядзення якiх залежыць ад становiшча нябесных свяцiл.

Первага свята – святога Вялiкдзень,

Свят Вялiкдзень з красным яечкам…

(Шэйн, 1874)

Святы Iзбор

Упярод ступiць,

Зiмку зрадзiць,

Сошку ладзiць.

(Мiерскi раен, 1972)

Адначасова з варыянтамi валачобных песень, у якiх на першае месца ставiлiся вясновыя днi, бытавала i значная частка iх, дзе ўпамiналася зiмовае свята Ражаство:

Свято Ражаство

Упярод пашло

Новы гадок

Павеў радок

(Лепльскi раен, 1976)

Гiсторыя змен у каляндары, звязаны з перанясеннем святкавання Новага года, не простая. Рэформы натыкалiся на супрацiўленне народа, якi даражыў традыцыямi мiнулага i не прымаў душой новаўвядзеннi. Адчуваецца, што мацнейшыя веснавыя i зiмовыя традыцыi, якiя пусцiлi глыбокiя каранi ў свядомасцi народа, не далi развiцца новай рэлiгiйнай абраднасцi ў сялянскiм побыце. Тая частка Беларусi. Што была ў федэратыўным саюзе з Польшай, у 1582 годзе перайшла на грыгарыянскi стыль. Нечаканы пераход прынес шмат блытанiны i нават гора.

9 студзеня 1584 года ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм выйшла спецыяльная грамата, што прадпiсвала адзначаць святы ў новым стылi. Прынцыпова доўга карысталася старым календаром унiяцтва. У 1596 годзе пачынальнiкi ўнii Iпацiй Пацей i Кiрыла Тарлецкi зрабiлi спробу пераводу на новы стыль, але яна была няўдалай. У сваю чаргу сiнод Рэчы Паспалiтай сваiмi актамi неаднаразова прадпiсваў меры пакарання тых, хто выкарыстоўваў стары стыль. А царскiя ўлады ў далучаных беларускiх землях устанаўлiвалi стары юлiянскi каляндар i жорстка распраўлялiся з унiятамi. Цяпер беларускiя ўнiяты прыстасоўваюць свой каляндар да сучаснага летазлiчэння (грыгарыянскага стылю), а ўкраiнскiя карытаюцца старым.

Унiяцкi каляндар добра захоўваецца ў беларускай вуснай народнай творчасцi. Ен адлюстрованы ў народных прыказках, паданнях, песнях. Больш таго, можна мераваць, што ўнiяцкае асяроддзе з яго талерантнасцю, сувязю з народам, роднай мовай магло творча i дзейсна спрыяць у XVI – XVII стагоддзях як з’яўленню новых вусных твораў, так i развiццю многiх жанраў фальклору. Асаблiва гэта адносiцца да “каляндарных” жанраў: прыказак, павер’яў, паданнях, валачобных песень i iнш.

Народная памяць любоўна зберагае як нядаўнiя, так i старажытныя вераваннi сваiх продкаў.

Яшчэ да рэвалюцыi неаднаразова ставiлася пытанне аб рэформе календара, бо ен не быў дастаткова дакладны, у параўнаннi з астранамiчным разыходзiўся на некалькi сутак. У 1918 годзе дэкрэтам Саўнаркома краiны перайшла на грыгарыянскi каляндар. Згодна дэкрэту, датаю, што iшла за 31 студзеня, у тым годзе стала не 1, а 14 лютага. Прысвяткi i святы народнага календара на Беларусi сярод праваслаўных замацавалiся па старым стылi, а сярод католiкаў – па новым. Таму афiцыйны грамадзянскi Новы год адзначаецца па новым – 31 снежня, а на большай тэрыторыi Беларусi Каляды – з 7 па 19 снежня.

Першыя звесткi аб календары знаходзяцца ў “Астрамiравым евангеллi” (1056 - 1057).

Лiчыцца, што першы беларускi каляндар выдадзены ў 1587 годзе, аб чым засведчылi вiленскiя беларускiя календары 20 – 30-ых гадоў нашага стагоддзя. Магчыма, маецца на ўвазе “Календаръ римски новы”, выпушчаны ў згаданым годзе Герасiмам Сматрыцкiм у Астрозе, цi што-небудзь iншае. Але, як вядома, яшчэ ў 1522 годзе ў беларусаў iснавала “Малая падарожная кнiжка” – каляндар, “выложенный из греческого на русский язык доктором Франциском с Полоцка”. У гэтым друкаваным усходнеславянскiм царкоўна-астранамiчным календары, разлiчанным на 1523 – 1543 гады, побач з грыгарыянскiм летазлiчэннем дадзена i юлiянскае. Змешчаны “Псалтыр”, “Часаслоў”, некалькi канонаў, “Шасцiдневец”, “Саборнiк”, куды ўвайшлi “Святцы” i “Пасхалiя”. У “Малой падарожнай кнiжцы” славуты Скарына для сваiх землякоў на роднай беларускай мове тлумачыў асновы пазнання летазлiчэння.

Хрысцiянскi каляндар адлюстрованы на многiх гравюрах скарынаўскiх выданняў.

Новы этап у гiсторыi беларускага народнага календара звязаны з падзвiжнiцкай дзейнасцю фалькларыстаў i этнографаў А. Багдановiча, I. Бермана, Е. Раманава,

Я. Чачата, Ф.Карскага, М. Нiкiфароўскага i iнш. Яны сабралi багаты матэрыял, якi адлюстроўвае шматграннае духоўнае жыцце беларускага народа ў прыказках, прыкметах, песнях, абрадах, паданнях, гульнях, святах.

Да рэвалюцыi Беларускiя календары з рознымi патрэбнымi звесткамi друкавалiся ў Варшаве, Кракаве, Маскве, Петраградзе, Бярэсцi, Вiльнi, Гомелi, Гродне, Магiлеве, Менску, Полацку i iнш. Аднак сталую традыцыю iх выпуска па сутнасцi сфармiравалi выдаўцы “Нашай нiвы”. Першы выйшаў на 1910 год у друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Аўтары iкнулiся, каб гэтыя невялiкiя кнiжачкi сталiся карыснымi i неабходнымi асноўнаму чытачу – селянiну. Каляндар падаваўся па месяцах у трох разделах: праваслаўным, рымска-каталiцкiм, грэка-каталiцкiм (унiяцкiм) i адпаведна на трох мовах – царкоўнаславянскай, польскай i беларускай. Ва ўнiяцкай частцы назвы свят i прысвяткаў траплялiся прастамоўныя, у канцы змяшчалi некаторыя прыказкi: Вялiкдзень (Пасха); Ражаство св. Iвана Хрысцiцеля (Рождество Iоанна Предтечи), i iнш. Хаця i каротка, але быў прадстаўлены яўрэйскi каляндар, што сведчыла аб дэмакратычнасцi i верацярпiмасцi ўкладальнiкаў.

У календары змешчаны розныя цiкавыя i карысныя матэрыялы – змены фаз Месяца, надвор’е, даты кiрмашоў на Беларусi i iнш. Акрамя таго, друкавалiся творы пiсьменнiкаў, фальклорныя матэрыялы, асвятлялiся палiтычныя i эканамiчныя пытаннi.

Прыблiзна па такому прынцыпу створаны наступныя выданнi: “Беларускi календар на 1917 год”, “Беларускi гаспадарчы календар на 1926 год”, “Беларускi гаспадарчы календар на 1930 год” i iнш.

На станаўленне і развіццё беларускай традыцыйнай абраднасці на працягу апошняга тысячагоддзя аказалі значны ўплыў розныя рэлігійныя веравучэнні, якія, умацоўваючы свае пазіцыі ў нашым краі, нярэдка імкнуліся абвергнуць спрадвечныя мясцовыя абрады, звычаі, вераванні і г. д., падмяняючы іх аналагічнымі новаўвядзеннямі ці падробкамі, якія грунтаваліся на ўласнай светапогляднай аснове. Але, як сведчыць гістарычная рэальнасць, народныя традыцыі нельга наўмысна ні выжыць, ні падмяніць, ні забараніць, акрамя тых выпадкаў, калі яны свядома губляюцца і адыходзяць у нябыт у этнічнай памяці, як аджыўшае і непатрэбнае звяно ў культурным укладзе жыцця. Яскравым сведчаннем таму ўпартая барацьба хрысціянства з язычніцтвам, што вялася на працягу цэлага тысяча-годдзя, але, відавочна, вынікі яе малазначныя, бо яна не змагла канчаткова зламаць рэлігійныя светапоглядныя пастулаты нашых далёкіх продкаў-язычнікаў, якія так і захаваліся ў свядомасці людзей да нашых часоў. У сённяшнім выглядзе і язычвіцтва, і хрысціянства хутчэй утвараюць цэласную аснову культурнага здабытку нацыі.

Хрьісціянства, павёўшы ўпартую барацьбу за знішчэнне язычвіцтва, выкарыстоўвала самыя розвыя метады для дасягнення сваёй мэты, ад забарон да актыўнай ідэалагічнай хрысціянізацыі народных мас. Ужо з самага пачатку ўвядзення вовай рэлігіі хрысціянскія прапаведвікі аб'явілі язычвіцтва паганскай верай, людзей, якія ўпарта адстойвалі і абаранялі веру ў сваіх дахрысціянскіх Багоў, называлі пагавцамі, нават Багоў язычнікаў перайменавалі ў ідалаў. У 1551 годзе ў шырока вядомай пастанове Стоглавага сабора язычніцкія звычаі і абрады былі асуджавы і ўвогуле забаронены.

Трэба зазначыць, што хрысціянскія прапаведнікі падобныя пастановы выконвалі даволі сумленна.

Правядзенне хрысціянскіх пастоў, калі не дазваляліся любыя ўвесяленні, гулянні, спяванні, прыпадае на дві правядзення мвогіх найбольш важвых язычніцкіх рытуальных дзён. Так, перадвелікодны сямітыднёвы пост сумяшчаецца з Гуканнем вясны, пятроўскі пост (з канца Траечнага тыдня да 12 ліпевя — дня апосталаў Пятра і Паўла) прыпадае на дві Купалля, а двухтыднёвы Успенскі (спажынны) пост супадае са Спасаўскімі святкамі.

Але наш народ цярпліва перажываў і падобныя асуджэнні сваёй рэлігіі, і забароны, прадаў - жаючы і захоўваючы традыцыі язычніцкіх часоў. Нават у XIX стагоддзі, калі, здавалася, хрысціянства ўжо даволі трывала “абжылося” на нашых землях як новая дзяржаўная рэлігія, тагачасны люд упарта прытрымліваўся шматлікіх рэлігійных свят і абрадаў, якія паходзяць з язычніцтва.

Як пацверджанне таму і сёння ў большасці традыцыйных абрадаў беларусаў мы знаходзім адлюстраванне як хрысціянскай, так і язычніцкай рэлігійных плыняў, зыходзячы з чаго нават ужыванне назваў многіх абрадаў і свят захавалася паралельнае: Каляды — Ражство Хрыстова, Грамніцы — Срэценне Божае, Зялёныя святкі — Тройца, Купалле — дзень ІванаХрысціцеля, Багач — Ражство Маці Божай і г. Д. Тут варта зазначыць, што прыналежнасць гэтых свят да розных рэлігій выразва характарызуе і працягласць іх па часе. Як вядома, у нашых продкаў-язычнікаў месцамі правядзення рытуалаў і набажэнстваў з маленнямі да Багоў і Добрых Духаў былі рошчы, гаі, узвышшы, рэкі, свяцілішчы, дзе рытуальныя святкаванні праводзіліся на працягу некалькіх дзён, а то і тыдняў. Прырода, адкрыты прастор, неабмежаваная колькасць удзельнікаў садзейнічалі таму. Хрысціянскія ж святы і абрады — гэта храмавыя цырымоніі, якія ў большасці сваёй разлічаны на аднадзённыя ўрачыстасці і маленні. Таму ў сённяшняй цесна пераплеценай канве язычніцкай і хрысціянскай духоўных плыняў заўсёды на час правядзення таго ці іншага язычніцкага свята прыпадае некалькі хрысціянскіх: Каляды і Ражство Хрыстова, Васілле, Вадохрышча; Гуканне вясны і Саракі, Вялікдзень, Дабравешчанне, Юр'е, Мікола; Зялёныя святкі і Тройца, Духаў дзень і г. д.

Паколькі на працягу многіх стагоддзяў у нашым краі не было адзінага і пастаяннага веравызнання, беларускі народ у большасці выпадкаў упарта прытрымліваўся спрадвечнай дзедаўскай веры часоў язычніцтва, якая хоць і забаранялася і крытыкавалася хрысціянствам і іншымі рэлігійнымі плынямі і дзяржаўнымі структурамі, але была адзіным, пастаянным і агульнавядомым на ўсёй тэрыторыі веравучэннем, якое трактавалася няпісанымі законамі продкаў, што бытавалі і перадаваліся з пакалення ў пакаленне, як самае сакральнае, і захавалася да нашых дзён у выглядзе традыцыйных рытуалаў, звычаяў, вераванняў і г. д.

Падобная сітуацыя даволі пераканаўча сведчыць пра тое, што спрадвечная традыцыйная аснова і ўсё, што на ёй створана, уяўляе сабой найболын устойлівае і актыўнае звяно ва ўкладзе жыцця чалавека.

Абраднасць — гэта традыцыйная норма паводзін, якая вынікае з гістарычнага вопыту жыцця многіх і многіх пакаленняў.

У народным календары самы актыўны абрадавы комплекс прыпадае на вясну і восень — менавіта на тыя поры года, калі чалавек засяваў ніву і ўбіраў яе. Такая акалічнасць невыпадковая. Пасля доўгага зімовага сну ажывала прырода, абуджалася да новага вітка жыцця маці-зямля. Думы і надзеі чалавека ў гэты час былі прасякнуты разважаннямі аб ранняй і цёплай вясне, будучым ураджаі, спрыяльным пладавітасці зямлі, надвор'і. Але перш чым прыступіць да актыўнай сялянскай працы, трэба было дачакацца, пакуль сонейка прагрэе зямлю, ажывіць яе і адзене ў зялёны ўбор. Чалавек не жадаў быць толькі пасіўным назіральнікам і чакаць прыходу вясенняга цяпла і пачатку земляробчых работ. Ён

імкнуўся праз прызму вясенніх абрадаў, розных магічных рытуалаў звярнуцца з просьбамі і маленнямі да Добрых Духаў і Багоў, каб наблізіць прыход вясны і абудзіць жыватворную сілу зямлі. Гуканне вясны, Саракі, Благавешчанне, Юр'е, Мікола і многія іншыя вясеннія святы і прысвяткі былі прасякнуты гэтай надзённай марай людзей. А дачакаўшыся цяпла і засеяўшы ніву, трэба было звярнуцца і да Духаў-продкаў, каб разлічваць і на іх благаславенне і спрыянне ў паўсядзённых справах земляроба. I таму напярэдадні Духава дня, альбо Тройцы, у суботу спраўлялі духаўскія ці, як іх яшчэ называюць, траечныя, Дзяды.

У аналагічнай паслядоўнасці праходзіць і восеньская абраднасць, сэнс якой зводзіўся да таго, каб аддзячыць Багоў за здабыты ўраджай і багацце ў сялянскіх засеках і каморах. Макаўе, яблычны і арэхавы Спас, Прачыстая, Багач, Пакроў вызначаюцца рытуаламі, маленнямі і ахвярапрынашэннямі Багам і маці-зямлі за іх ласку і клопат пра дабрабыт чалавека і шчодрыя дары сялянскай нівы. Вянцом восеньскай абраднасці зноў жа былі асяніны, ці змітраўскія Дзяды, на якіх дзякавалі Духаў-продкаў за іх садзеянне і спрыянне ў земляробчых і гаспадарчых справах чалавека і здабьггкі на сялянскіх палях.

Зімовы і летні перыяды, як вядома, характарызаваліся актыўнай працай людзей. Пачынаючы з Піліпаўкі і амаль да Вялікадня абраблялі лён, ткалі палатно, шылі, вышывалі. Пачынаўся стойлавы перыял для жывёлы, якую штодзённа трэба было даглядаць, а таксама трымаць у цяпле жыллё, навучыць грамаце дзетак і г. д. Лета ж у сваю чаргу патрабавала актыўнай аддачы сіл на полі, у лузе, у лесе: “Лета працуе на зіму, а зіма на лета” альбо “Што ўлетку прыдбаеш, то зімой з'ясі”, — сведчыць народная мудрасць. Таму летняя і зімовая абраднасць прадстаўлена значна вузей у народным календары, за выключэннем калядных (раждзественскіх) і купальскіх дзён, якія былі прымеркаваны да перыядаў зімовага і летняга сонцастаяння.

Варта зазначыць і такую асаблівасць каляндарвых абрадаў, што многія з іх характэрны толькі для пэўных рэгіёнаў Беларусі і хутчэй захаваліся як рэлікты племянной культуры нашых продкаў. Так, абрад Пахаванне стралы бытуе толькі на тэрыторыі, якую насялялі радзімічы, Ваджэнне куста і Жаніцьба Пасвета — Дрыгвічы і Яцвягі, Жаніцьба Цярэшкі і Камаедзіца — крывічы. У кантэксце сённяшняй агульнанацыянальнай традыцыйнай культуры гэтыя абрады ўяўляюць сабой парэгіянальныя абрадавыя локусы, якія значна дапаўняюць і ўзбагачаюць нашу духоўную спадчыну.

Сямейная абраднасць ахоплівае найбольш важныя вехі ў жыцці чалавека — нараджэнне, вяселле, провады ў войска, перасяленне ў новую хату, пахаванне і памінанне нябожчыка — якраз усе тыя моманты, якія былі найбольш значнымі і адказнымі, пэўнай мяжой на жыццёвым шляху. I хоць усе яны абгрунтаваны практычнай неабходнасцю, іх змест у асноўным напоўнены клопатам аб прадаўжэнні чалавечага роду, здаровым развіцці будучага патомства. Нездарма ж у народзе кажуць: “Калі дзіця на свет прыходзіць, новы кусок хлеба родзіць”, “Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха” ці “Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла”.

У беларусаў з нараджэннем дзіцяці звязаны два абрады — адведкі (адведзіны), калі сваякі і знаёмыя прыходзілі да бацькоў немаўляткі, каб павіншаваць іх і раздзяліць іх радасць, падтрымаць маладых бацькоў слушным словам, практычным павучаннем альбо матэрыяльнай дапамогай, і радзіны (хрэсьбіны) — абрад хрышчэння дзіцяці ў царкве або касцёле. Жаданне здароўя маці і дзіцяці, шчаслівага будучага лёсу нованароджанаму ўласціва многім рытуальным дзеянням, звычаям і павер’ям, што суправаджаюць радзінную абраднасць.

Менавіта ў сям'і і дзецях — шчасце чалавека і яго вечнасць.

Стварэнню новай сям'і з даўніх часоў надавалася важвае значэнне. Па тых, хто будзе бацька і маці, яшчэ задоўга да вяселля судзілі аб лёсе будучай сям'і і яе нашчадкаў. Невыпадкова, што сярод усіх сямейных абрадаў вясельная абраднасць самая працяглая па часе. Пачынаецца яна звычайна сватаннем, калі жаніх з двума-трыма сваякамі прыходзіў да бацькоў дзяўчыны прасіць яе рукі. Атрымаўшы згоду на выданне дачкі, праз тыдзень-два збіраліся на заручыны, дзе сустракаліся родзічы жаніха і нявесты, і ўжо пасля такога знаёмства і згоды двух родаў на маючы адбыцца шлюб дамаўляліся аб часе правядзення вяселля, якое звычайна гулялі некалькі дзён. Заканчваліся ж беларускія вясельныя абрады пярэзвамі, калі на працягу тыдня, а то і больш, госці маладога і маладой запрашалі адзін аднаго да сябе ў госці.

Провады навабранцаў у войска таксама на працягу апошніх стагоддзяў выліліся ў характэрны для гэтай падзеі абрад, які хутчэй быў выкліканы заклапочанасцю родных і бацькоў аб вяртанні будучага салдата жывым і здаровым да роднай хаты, у сваю сям'ю.

Беларускі абрад провадаў на армейскую службу складаецца з некалькіх рытуалаў, такіх, як паездка навабранца з роднымі ў храм, дзе за яго здароўе служылі абедню, развітанне з аднавяскоўцамі — абход будучым салдатам родных і знаёмых у сваёй вёсцы, якія яму зычылі хутчэйшага вяртання дадому, а старэйшыя людзі, бывалыя салдаты дзяліліся сакрэтамі вайсковага жыцця, вечар-провады, што спраўлялі за дзень да ад'езду на зборны пункт, на якім будучага воіна аплаквалі і благаслаўлялі “чэсна служыць Айчыне”, надзялялі грашыма і рэчамі “на дарогу”, а таксама провады непасрэдна ў дзень адпраўлення з сваёй хаты, калі родныя рабілі шматлікія рытуалы і магічныя дзеянні, “каб хлопец жывым і здаровым вярнуўся назад”.

Перасяленне ў новую хату атрымала назву — улазіны альбо ўваходзіны, для якіх характэрны рытуалы, накіраваныя на шчаслівае і заможнае пражыванне пэўнай сям'і на новым месцы.

Смерць была канчатковай мяжой зямнога існавання чалавека. Жалоба і пашана, з якой праводзяць у апошні шлях нябожчыка, — гэта своеасаблівая даніна павагі і ўдзячнасці за пакінуты ім след на зямлі, сярод людзей.

Беларускія жалобныя абрады складаюцца з двух частак — пахавання памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны і г. д. Па вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека “на той свет”, дзе ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае існаванне ў выглядзе Духа-продка і з'яўляецца апекуном свайго роду і сям'і.

Як бачым, традыцыйная абраднасць беларусаў складаецца з характэрных рытуальных цыклаў, якія адлюстроўваюць спрадвечны ўклад жыцдя людзей, культуру іх быту, светапоглядную аснову. I хоць каляндарныя і сямейныя абрады вельмі старажытныя па сваім паходжавні, аднак да сённяшніх дзён яны не страцілі мэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці, здолелі захаваць у сабе адну з цікавейшых старонак народнага побыту, нашай вацыянальнай культурнай спадчыны.

Калядныя святы займаюць асобнае месца сярод іншых свят народнага календара. З гэтымі святамі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыцце у будучым годзе, на багаты ўраджай і дабрабыт сям’і, на перамогу лета над зімой, цяпла – над холадам, святла – над цемрай.

Увесь земляробны каляндар трымаецца на такіх цыклах свят: Вялікдзень і інш. веснавыя святы і прысвяткі, у тым ліку Гуканне вясны, Юр’е, Мікола; летам – Купалле; восенню – Дзяды, Багач, Пакрова; зімой – Каляды.

ВЯЛІКДЗЕНЬ

У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Яно адзначаецца ў католікаў у нядзелю пасля поўні, якая наступае следам за 21 сакавіка, ці дакладней, перыядам вясенняга раўнадзенства, а ў праваслаўных вернікаў пасля 21 сакавіка адлічваецца ўперад 13 дзен і таксама вызначаецца нядзеля пасля поўнага месяца.

У жыцці нашых продкаў-язычнікаў Вялікдзень адзначаўся ў гонар Бога Сонца – Даждзьбога. Менавіта адтуль і прыйшла гэта назва ў сучасную беларускую лексіку, бо, як вядома, хрысціянская назва свята — Пасха. Вясеннія шматкантрастныя “паводзіны” прыроды выклікалі ў анімістычных разважаннях старажытных людзей уяўленні аб барацьбе прыродных стыхій: ціхіх і ветраных дзён, снегападу і дажджоў, цемры і святла, холаду і цяпла, кантрастнасць якіх выразна падкрэслівала воблачнае або чыстае неба. Актыўнае сонечнае цяпло ў красавіку днём суправаджалася журчаннем ручаёў і спевам жаўрукоў, ноччу ж, наадварот, у свае правы ўступала цемра, пад пакровам якой яшчэ заўважна праяўляў свае здольнасці мароз. Так паўтаралася многія суткі. Але час ночы і цемры няўмольна звужаўся, працягласць дня станавілася большай за ноч, што давала магчымасць чалавеку разважаць аб пераканаўчай перамозе Сонца над цемрай і холадам, своеасаблівым уваскрашэнні яго да новага вітка жыцця. На новае кола жыцця пад сонечнымі промнямі адраджалася і зямелька. Усё гэта не магло не радаваць славяніна-земляроба. Вітаючы перамогу Сонца (Даждзьбога) і пачатак аднаўлення зямной прыроды, нашы продкі-язычнікі спраўлялі свята вялікага дня — Вялікдзень.

Як і славяне, у дахрысціянскія часы падобныя святкаванні адзначалі егіпцяне, фінікійцы, грэкі, фрыгійцы і іншыя народы. У старажытных егіпцян уваскрэсенне вярхоўнага Бога Асірыса нават сустракалі словамі “Асірыс уваскрэс!”. Зразумела, што хрысціянства, як рэлігія больш позняга перыяду, увасобіла лепшыя традыцыі язычніцтва і стваралася на іх. Да дзен паслявясенняга раўнадзенства ў хрысціянстве прымеркаваны дні смерці і уваскрэсення Ісуса Хрыста.

Згодна хрысціянскай міфалогіі, у пятніцу іудзеі асудзілі Сына Божага на смерць праз распяцце яго на крыжы. У суботу прыхільнікі Ісуса Хрыста выпрасілі ў іудзейскага цара дазвол на пахаванне і перанеслі яго цела ў пячору, заваліўшы ўваход вялізным каменем. А ў нядзелю, калі Маці Божая з сваімі сяброўкамі прыйшла, каб апрануць свайго сына-нябожчыка ў пас-мяротнае адзенне і зрабіць адпаведнае ўбранне яго пасмяротнага ложа, Анёл у белым адзенні абвясціў ёй і жанчынам, што Ісус Хрыстос уваскрэс. Менавіта таму, як толькі пачынаецца нядзеля (апоўначы з суботы на нядзелю) у царквах і касцёлах робіцца тройчы абыход вакол храма, пасля чаго свяшчэннікі ўрачыста абвяшчаюць: “Хрыстос уваскрэс!” Са словамі “Хрыстос уваскрэс!” на працягу нядзелі і наступных двух дзён, сустракаючыся са сваімі знаёмымі, роднымі, сябрамі, вітаюцца ўсе хрысціяне, на што адказваюць “Ва ісціну ўваскрэс!” і цалуюцца.

У народным жыцці гэта свята мае свае адметныя адценні і каларыт. Напярэдадні да чацвярга, які вазываюць “чысты чацвер”, старанна прыбіралі ў хаце, мылі падлогу, вокны, бялілі ці аб-клейвалі шпалерамі хату, мыліся ў лазні. А ў суботу зранку завешвалі на вокны новыя фіранкі, на абразы — набожнікі, замешвалі ў дзяжы цеста на пірагі і з абеда распальвалі ў печы. Кожная гаспадынька рыхтавала святочныя стравы: смажыла мяса, каўбасу, варыла цыбульнае шалyпінне і фарбавала ў яго адвары велікодныя яйкі.

“Свята Вялічка — з красным яічкам”, — гавораць у народзе. Яйка з'яўляецца вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога — кругаварот і бясконцасць жыцця, пачатак усякага адраджэння да жыцця. Як і ў большасці іншых славянскіх народаў, нашы продкі афарбоўвалі велікодныя яйкі ў зялёны, блакітны, чырвоны, жоўты колер, рабілі яйкі-пісанкі, расчэрчаныя або расфарбаваныя рознымі сімвалічнымі ўзорамі і колерамі. Такому яйку надавалася магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў першую баразну ці на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла, і г. д. Са спрадвечных часоў у нашым народзе шырока вядома традыцыя адорваць адзін аднаго на Вялікдзень святочнымі яйкамі. 3 прыняццем хрысціянства гэта традыцыя была пераасэнсавана пад новую рэлігію. Паводле праваслаўных біблейскіх паданняў Святая Марыя Магдаліна, даведаўшыся аб пакаранні смерцю Ісуса Хрыста, прынесла ў падарунак рымскаму імператару Ціберыю чырвонае яйка, як знак нявіннасці Сына Божага і сімвалічнае сведчанне таго, што з гэтага часу ўвесь сусвет нясе на сабе адбітак яго нявінна пралітай крыві. Магчыма, што гэта падзея і стала прычынай таго, што, адпаведна хрысціянскай традыцыі, у наш час велікодныя яйкі фарбуюць пераважна ў чырвоны колер.

Вечарам з кожнай сям'і звычайна гаспадар ці старэйшыя людзі ішлі ў храм “на ўсенашную”. 3 сабою бралі па кавалачку кожнай стравы: мяса, сала, пірог, яйкі, соль і інш. Зразумела, што ні адна царква або касцёл не маглі ўмясціць усіх жадаючых, таму людзі часцей збіраліся ў бліжэйшых хатах, у сваякоў і знаёмых, каб апоўначы выйсці да храма і разам з усімі хрысціянамі сустрэць радасны час уваскрэсення Ісуса Хрыста і прысутнічаць у час вынасу з храма святых харугваў з лікам святых і ўрачыстага шэсця.

Набажэнствы ў гэту ноч заканчваюцца гадзін каля чатырох. На заканчэнне “усенашнай” свяшчэннікі асвяцаюць “пасху” — прынесеныя з дому харчы. У вялікіх населеных пунктах гэты хрысціянскі рытуал паўтараецца некалькі разоў на працягу ўсяго нядзельнага дня.

У гэту ж ноч і тыя, хто заставаўся дома, імкнуліся не спаць. У хатах да ранку гарэла святло, запальвалі свечкі перад абразамі, маліліся Богу, расказвалі біблейскія паданні аб жыцці Ісуса Хрыста, святых Апосталаў і іншых святых.

Пасля “усенашнай” зранку ўсе, хто правёў гэту ноч у царкве (касцёле), спяшаліся ў свае сем'і. Дома кожная гаспадыня накрывала святочны стол, за які, папярэдне памаліўшыся Богу, садзіліся, “каб разгавецца”. Толькі цяпер упершыню пасля доўгага сямітыднёвага посту можна было ўволю паласавацца рознымі стравамі. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і пірага, а пасля выпівалі па чарцы гарэлкі і смачна снедалі.

Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для дзетак. Да іх у госці прыходзілі хросныя бацька і маці, бабуля-пупарэзніца, дзядзькі, цёткі, якія кожнаму з дзяцей прыносілі чырвонае яйка. У некаторых мясцовасцях (Рагачоўскі, Слаўгарадскі і іншыя раёны) дзеці самі абыходзілі двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб атрымаць велікодныя падарункі. Гэты звычай вызначаецца лакальнымі асаблівасцямі традыцыйных зон у нашым краі.

Абыходы дзеткамі ці дарослымі двароў у сваёй вёсцы на Вялікдзень маюць вельмі старажытнае паходжанне. Такіх хадакоў у розных рэгіёнах называюць валачобнікамі, галыкальнікамі, валоўнікамі, лалыншчыкамі, кукольнікамі і інш. “Валачобнікі — людзі Божыя...”, — падкрэсліваецца ў песнях гэтага часу. Лічылі, што абыходы імі двароў прыносілі пладавітасць жывёлы, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор'я ад розных прыродных стыхій. Падыходзячы пад акно, валачобнікі, падобва калядоўшчыкам, спявалі песні, ухваляючыя гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок.

Кожны радок такой песні суправаджаўся адным з прыпеваў “Хрыстос уваскрос, Сын Божы!”, “Слава табе, Божа, на ўвесь свет!”, “Да й віно ж, віно зеляно!”, “Вясна красна, зялёна!” і інш.

Па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі, гарэлкай, пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.

Варта зазначыць, што ў сусветнай традыцыйнай культуры валачобныя песні да гэтага часу захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў, што характэрна падкрэслівае нацыянальную адметнасць нашай культурнай спадчыны.

Завяршыўшы абыходы двароў у сваёй вёсцы, валачобнікі па папярэдняй дамоўленасці збіраліся ў адной з хат ці ў апошняй хаце, да якой яны прыходзілі з рытуальным спяваннем, і наладжвалі там застолле з цікавымі і вясёлымі гульнямі, танцамі, песнямі, жартамі.

На Вялікдзень дзяўчаты гадалі аб будучым лёсе, пераскокваючы праз сані: хто пераскочыць — да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не — будзе чакаць да наступнага года.

3 гэтымі ж днямі ў народзе было звязана вельмі многа павер'яў і прадказанняў.

У многіх мясцовасцях у першы велікодны дзень выходзілі з хат, каб убачыць усход сонца. Гаварылі, што ў гэты час сонца быццам “іграе на ўсходзе”, пераліваецца рознымі колерамі. Такую “гульню сонца” звязвалі з “вяшчаннем на добрае лета” і шчаслівымі вяселлямі на пр